wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Ціханоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціханоўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Ціханоўскі (нар. 26 чэрвеня 1990, в. Слабада, Смалявіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска.

Клубная кар’ера

Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў складзе дубля барысаўскага БАТЭ, адкуль у 2010 годзе перайшоў у першалігавы «Рудзенск». У 2011 годзе стаў іграком жодзінскага клуба «Тарпеда-БелАЗ», разам з якім дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Аднак замацавацца ў аснове жодзінцаў не здолеў, пераважна толькі выхадзіў на замену. У выніку ў лютым 2013 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2].

Сезон 2013 правёў у Першай лізе за «Бярозу-2010». У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром». Спачатку трывала гуляў за аснову магіляўчан, але потым стаў радзей трапляць у склад. У кастрычніку 2014 года пакінуў «Дняпро»[3].

Са студзеня 2015 года знаходзіўся ў складзе мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку 2015 падпісаў кантракт[4]. Здолеў замацавацца ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы мазыран. У ліпені 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», але не падышоў гэтаму клубу[5]. У лютым адправіўся ў стан «Віцебска» і неўзабаве падпісаў кантракт[6]. У складзе віцяблян стаў адным з асноўных апорных паўабаронцаў. У сезоне 2017 часцей выхадзіў на замену.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Віцебскам», аднак у лютым пакінуў каманду[7] і неўзабаве далучыўся да таджыкскага клуба «Істыклол». У першым жа афіцыйным матчы за «Істыклол» выйграў Суперкубак Таджыкістана (2 сакавіка 2018 года, 3:2 супраць «Худжанда»).

У ліпені 2018 года стаў іграком «Гарадзеі»[8] і замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[9]. Сезон 2019 пачынаў у аснове, аднак пазней стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года пакінуў клуб[10] і неўзабаве папоўніў склад брэсцкага «Руха»[11]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у сезоне 2020 быў капітанам каманды, хоць з’яўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[12].

У студзені 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне[13]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з казахстанскім «Кызыл-Жарам», у лютым афіцыйна папоўніў склад клуба[14].

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Tikhonovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Торпедо-БелАЗ» расторгло контракт с Тихоновским(недаступная спасылка)
  3. “Днепр” прекратил сотрудничество с Мастяницей, Тихоновским и Арвеладзе
  4. Контракты со “Славией” подписали 12 футболистов
  5. Василевский, Дуда, Тихоновский, Вергейчик и Петренко покинули расположение «Слуцка»
  6. Тихоновский подписал контракт с «Витебском»
  7. “Витебск” расстался с Тихоновским и Раджабовым и отдал Харитонова в аренду “Нафтану”
  8. Ряды “Городеи” пополнили серб и два белоруса
  9. Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с “Городеей”
  10. Тихоновский покинул “Городею”
  11. Тихоновский перешел в «Рух»
  12. “Рух” растался с Романом Степановым и Сергеем Тихановским
  13. Сергей Тихоновский подписал соглашение с брестским “Динамо”
  14. Сергей Тихоновский стал третьим белорусом в “Кызыл-Жаре”
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Ігракі ФК Рудзенск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Кызыл-Жар
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Істыклол Душанбэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных