wd wp Пошук:

Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Латыпаў. Сцяпа́н Сярге́евіч Латы́паў (11 красавіка 1980, Кішынёў, Малдаўская ССР) — беларускі бізнесмен, палітычны вязень, спрабаваў здзейсніць акт самагубства ў зале суда, заявіўшы пра катаванні падчас следства.

Біяграфія

Нарадзіўся 11 красавіка 1980 года ў другім раддоме горада Кішынёва (Малдова) па вуліцы Маскоўскай. Унук Анвара Латыпава, ганаровага члена татарскай дыяспары ў Беларусі, прафесара Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі[1]. Бацькі — біёлагі.

Сцяпан Латыпаў па прафесіі арбарыст і прамысловы альпініст 5 разраду. Жыў каля «Плошчы Перамен» (Сморгаўскі тракт, 1) у Мінску[1].

Прайшоў прафесійную падрыхтоўку і сертыфікацыю ў Вялікай Брытаніі, мае сертыфікат IRATA (для тых, хто выконвае работы на вышыні). Сцяпан Латыпаў мае сваё ІП, ён дырэктар «Беларба». Прыводзіў у парадак, «лячыў» дрэвы ў рэзідэнцыі прэзідэнта, VIP-кліентаў, супрацоўнічаў з «Дыпсервісам».

Чытаў лекцыі ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Затрыманне і абвінавачванне

15 верасня 2020 года быў затрыманы ў двары жылога масіву па вул. Чарвякова ля Плошчы Перамен у Мінску супрацоўнікамі АМАПа.

19 верасня таго ж года ў эфіры некалькіх дзяржаўных тэлеканалаў быў прадэманстраваны сюжэт, дзе сцвярджалася, што Латыпаў падазраецца ў арганізацыі незаконнага каналу пастаўкі ў краіну небяспечных хімікатаў і меў намер выкарыстаць атрутныя рэчывы супраць супрацоўнікаў міліцыі[2], аднак у канчатковым паведамленні Следчага камітэта аб завяршэнні расследавання гэтая версія адсутнічала[3].

На момант перадачы справы ў суд абвінавачванняў у спробе атруціць супрацоўнікаў МУС ужо не было, але яму выставілі абвінавачанні паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

25 верасня 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[4][5]. 15 студзеня 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Джордж Фулкс, дэпутат Палаты лордаў Вялікабрытаніі(укр.) бел.[6][7].

Суд

1 чэрвеня 2021 года падчас судовага пасяджэння Латыпаў заявіў, што яго гвалтам прымушалі зрабіць хлуслівае прызнанне пад пагрозай рэпрэсій супраць сваякоў і суседзяў і ўваткнуў сабе ў горла ручку, а потым пачаў рэзаць сабе рукі. Латыпава прааперавалі ў Мінскім цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, а на наступны дзень перавезлі ў СІЗА[8].

10 чэрвеня 2021 года аднавіўся суд. Паседжанне адбывалася ў судзе Савецкага раёна Мінска. Пасля спробы самагубства Сцяпана прыкавалі да ахоўнікаў, каб ён больш нічога з сабой не зрабіў. Суддзя Аляксандр Воўк прыняў рашэнне накіраваць Сцяпана Латыпава на судова-псіхіятрычную экспертызу[9].

На далейшых судовых пасяджэннях Латыпаў заявіў, што падвергся пабоям пасля затрымання. 16 жніўня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска (суддзя — Аляксандр Воўк, ужо ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза 21 чэрвеня 2021 года за шматлікія палітычна матываваныя прысуды) прызначыў Латыпаву 8,5 год пазбаўлення волі, тэрмін, які і прасіў пракурор Уладзімір Рабаў[10].

16 лістапада 2021 г. апеляцыйны суд пакінуў прыгавор без змяненняў[11].

Зноскі

  1. 1 2 Сцяпан Латыпаў: «Я крычаў, задыхаючыся ў чорным пакеце, а яны смяяліся», Новы Час
  2. “Сцяпан Латыпаў”. Новы Час (22 (730)): 3. 2021-06-11.
  3. “Сцяпан Латыпаў”. Новы Час (22 (730)): 3. 2021-06-11.
  4. Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Сцяпана Латыпава (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (25 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 14 верасня 2021.
  5. Праваабаронцы патрабуюць вызвалення палітвязня Сцяпана Латыпава (нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 14 верасня 2021.
  6. Members of the Swiss National Council and the British House of Lords take over godparenthood for Mikalai Dziadok and Stsiapan Latypau(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (15 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  7. Debate: Progress report of the Bureau and the Standing Committee (continued)(англ.) . Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  8. На наступны дзень пасля спробы самагубства Сцяпана Латыпава перавялі са шпіталю ў СІЗА на Валадарку, Белсат, 2-06-2021
  9. Сьцяпана Латыпава накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу. Працэс адновіцца пасьля яе вынікаў, Радыё Свабода, 10-06-2021
  10. От ухода за деревьями в резиденции Лукашенко до порезанного в суде горла — кто такой Степан Латыпов и как его осудили на 8,5 лет колонии // Белорусский партизан
  11. Приговор Степану Латыпову оставить без изменений //Reform.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кішынёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе