wd wp Пошук:

Джордж Фулкс

Джордж Фулкс, Барон Фулкс з Камнака (англ.: George Foulkes, Baron Foulkes of Cumnock; нар. 21 студзеня 1942, Азуэстры(польск.) бел., Шропшыр, Вялікабрытанія) — шатландскі палітык і сябра Лейбарысцкай партыі.[3][4] Дэпутат Палаты абшчын(укр.) бел. у 1979—2005 гадах, член Палаты лордаў(укр.) бел. і Таемнай рады Вялікабрытаніі(укр.) бел. з 2005 года.

Ранняе жыццё і адукацыя

Вучыўся ў гімназіі Кіта(англ.) бел. ў акрузе Морэй(укр.) бел., Галантарэйнай школе для хлопчыкаў Аске(ісп.) бел. ў Хартфардшыры, а затым паступіў у Эдынбургскі ўніверсітэт, дзе вывучаў псіхалогію.[4] З 1965 года Фулкс быў прэзідэнтам Шатландскага саюза студэнтаў(англ.) бел.. У 1974 годзе ён пакінуў пасаду ў сувязі з абраннем у Савет горада Эдынбурга і рэгіянальны савет Лотыяна.[5]

У 2009 годзе балатаваўся на пасаду рэктара Эдынбургскага ўніверсітэта, але не быў абраны, атрымаўшы 31 % галасоў.[6]

Брытанская палата абшчын і лордаў

Балатаваўся ў Палату абшчын Вялікабрытаніі(укр.) бел. на выбарах 1970 года і кастрычніцкіх выбарах 1974 года, але не быў абраны. Паспяхова балатаваўся ў 1979 годзе, атрымаўшы прамы мандат ад выбарчай акругі Паўднёвы Айршыр(англ.) бел..[7] У канцы склікання выбарчая акруга была распушчана, і Фулкс удзельнічаў у выбарах 1983 года па акрузе Кэрык, Камнак і Дон-Вэлі(англ.) бел.. Ён зноў атрымаў прамы мандат і адстойваў яго на выбарах 1987[8], 1992[9], 1997[10] і 2001 гадоў[10]. У 1997—2001 гадах займаў пасаду намесніка парламенцкага сакратара па міжнародным развіцці[11]. У 2001—2002 гадах займаў пасаду дзяржаўнага сакратара па справах Шатландыі.[5]

У 2005 годзе выбарчая акруга Кэрык, Камнак і Дон-Вэлі(англ.) бел. была распушчана, а Фулкс быў узведзены ў дваранства ў якасці пажыццёвага члена Палаты лордаў Вялікабрытаніі(укр.) бел. з тытулам Барона Фулкса з Камнака з Камнака(англ.) бел. ў Іст-Айршыры(польск.) бел..[5] У тым жа годзе ўведзены ў Таемную раду Вялікабрытаніі(укр.) бел.. З таго часу з’яўляецца членам Палаты лордаў(укр.) бел. і не балатаваўся на ўсеагульных выбарах.[11]

15 студзеня 2021 года ўзяў шэфства над Сцяпанам Латыпавым, беларускім прадпрымальнікам і палітычным зняволеным.[12][13]

Парламент Шатландыі

На ўсеагульных выбарах у Шатландыі ў 2007 годзе Фулкс балатаваўся ў парламент(балг.) бел.. Ён заняў першае месца ў рэгіянальным выбарчым спісе Лейбарысцкай партыі ў выбарчай акрузе Лаціан(ням.) бел..[4] Па заканчэнні заканадаўчага тэрміну на новы не балатаваўся.[14]

Скандалы

У 2005 годзе Фулкс пакінуў пасаду старшыні шатландскага футбольнага клуба «Харт оф Мідлатыян» і назваў новага ўладальніка клуба Уладзіміра Раманава(руск.) бел. «дыктатарам».[15]

У 2008 годзе Фулкса крытыкавалі за высокія фінансавыя патрабаванні для забеспячэння яго працы ў Палаце лордаў(укр.) бел.. Ён прасіў каля 55000 фунтаў стэрлінгаў кампенсацыі за пражыванне ў Лондане на працягу двух гадоў, хаця ён жыў ва ўласнай лонданскай кватэры.[16][17] У адрозненне ад гэтага яго патрабаванні да парламента Шатландыі(балг.) бел. былі адносна невялікія.[18] У 2009 годзе ў інтэрв’ю ў прамым эфіры «BBC News» на тэму выдаткаў на дэпутатаў і дыскусіі сярод насельніцтва вакол іх Фулкс славесна напаў на вядучага і абвінаваціў СМІ ў жаданні падарваць дэмакратыю.[19]

Пасля таго як Фулкс абвінаваціў Шатландскую нацыянальную партыю ў расізме супраць англічан у 2007 годзе, яе былы лідар Генры Макліш(польск.) бел. запатрабаваў прабачэнняў, але Фулкс адмовіўся іх рабіць.[20]

Зноскі

  1. Lundy D. R. George Foulkes, Baron Foulkes of Cumnock // The Peerage
  2. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  3. Person Page — 14955(англ.) . The Peerage. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
  4. 1 2 3 Lothians Region - Labour candidates(англ.)  (недаступная спасылка). alba.org.uk. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2009. Праверана 1 лістапада 2021.
  5. 1 2 3 Contact information for Lord Foulkes of Cumnock - MPs and Lords(англ.) . Парламент Вялікабрытаніі. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
  6. Iain Macwhirter chosen as Edinburgh’s 50th Rector(англ.) . Эдынбургскі ўніверсітэт (13 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2009. Праверана 1 лістапада 2021.
  7. UK General Election results 1979(англ.) . Politics Science Resources (22 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 1 лістапада 2021.
  8. UK General Election results June 1987(англ.) . Politics Science Resources (13 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2012. Праверана 1 лістапада 2021.
  9. UK General Election results April 1992(англ.) . Politics Science Resources (13 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 1 лістапада 2021.
  10. 1 2 Carrick Cumnock & Doon Valley(англ.) . Politics Science Resources (22 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 1 лістапада 2021.
  11. 1 2 George Foulkes(англ.) . BBC (18 кастрычніка 2002). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 1 лістапада 2021.
  12. Members of the Swiss National Council and the British House of Lords take over godparenthood for Mikalai Dziadok and Stsiapan Latypau(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (15 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  13. Debate: Progress report of the Bureau and the Standing Committee (continued)(англ.) . Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  14. Regional Members(англ.) . Парламент Шатландыі(балг.) бел. (10 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
  15. Foulkes brands Romanov a dictator(англ.) . BBC (1 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 1 лістапада 2021.
  16. Foulkes claimed £45,000 to stay in own London flat(англ.) . The Herald(польск.) бел. (26 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2015. Праверана 1 лістапада 2021.
  17. Lord Foulkes caught in £54,000 expenses row(англ.) . The Scotsman(укр.) бел. (27 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2020. Праверана 1 лістапада 2021.
  18. Toilet paper adds to MSPs’ £10m expenses(англ.) . The Scotsman(укр.) бел. (22 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
  19. Peer turns fire on BBC presenter(англ.) . BBC (12 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
  20. Foulkes snubs McLeish’s call to apologise for SNP ‘racism’ claim(англ.) . The Scotsman(укр.) бел. (8 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2021. Праверана 1 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Члены парламента Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лейбарысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта