У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Латыпаў.
Анварбек Закіравіч Латыпаў (28 жніўня 1927, Петрапаўлаўск, РСФСР - 19 лістапада 2010) — беларускі біёлаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1975), прафесар (1978), акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі Расіі, член савета спецыяльнага Фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1995).
Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева (1951). З 1955 працуе ў БСГА (1955–2010, агранамічны факультэт, асістэнт, дацэнт кафедры селекцыі і насенняводства, прафесар кафедры генетыкі і насенняводства, у 1967–2000 – загадчык кафедры генетыкі, 1957–1961 – дэкан факультэта завочнага навучання, 1962–1967 – прарэктар па навуковай рабоце, 1977–1983 – прарэктар па вучэбнай рабоце).
Аўтар звыш 160 навуковых прац па генетыцы і селекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале).
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1966), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995) і інш.
Унук Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў стаў ахвярай палітычнага пераследу ў 2020-х гг.