wd wp Пошук:

Сушаніца балотная

Су́шаніца багнавая[3], сушаніца балотная[3] — кветкавая расліна роду Сушаніца (Gnaphalium) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 5—20[3][4] см. Каранёвая сістэма мае глыбіню да 18[4] см. Сцябло пераважна раскідзіста-галінастае. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, на чаранках. Кветкі ў дробных жаўтавата-белых кошыках, сабраных клубочкамі ў шчыльныя галоўчатыя суквецці і абкружаных даўжэйшым за іх лісцем. Краявыя кветкі песцікавыя, сярэдзінныя — трубчастыя і двухполыя. Плод — сямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), Паўночнай Амерыкі[5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, алігатроф, мезатроф[6]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, узлесках, камяністых россыпах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў, на пашах і агародах, аблогах, пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Ахоўваецца на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Палтаўскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны[6]. Від быў занесены ў Чырвоную кнігу Саратаўскай вобласці Расіі (1996)[6][7].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая расліна. Пустазелле на пасевах пераважна азімых культур.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Gnaphalium uliginosum L. — Сушеница топяная, сушеница болотная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения(руск.)
  5. Taxon: Gnaphalium uliginosum L.(англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  6. 1 2 3 Сушеница топяная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  7. Красная книга Саратовской области: Растения, грибы, лишайники. Животные.(руск.)  / Комитет охраны окружающей среды и природных ресурсов Саратовской области. — Саратов: Регион. Приволж. изд-во «Детская книга», 1996. — 264 с. —5000 экз. — ISBN 5-8270-0177-5

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта