wd wp Пошук:

Павел Ян Грабоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грабоўскі.

Павел Ян Грабоўскі (польск.: Paweł Jan Grabowski; 1759 — 4 лістапада 1794) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Староста ваўкавыскі1783), генерал-інспектар войскаў літоўскіх (1798—1791), генерал-лейтэнант (1794). Пасол ад Ваўкавыскага павета на Чатырохгадовы Сойм, удзельнік паўстання Т. Касцюшкі.

Павел Ян Грабоўскі — адзін з нешматлікіх прадстаўнікоў літоўскай (беларускай) шляхты XVIII ст. — пратэстант паводле веры.

Біяграфія

З шляхецкага роду Грабоўскіх, сын Яна Юрыя, палкоўніка коннага рэгіменту войска Вялікага Княства Літоўскага, і Ганны з Грушчынскіх. Стрыечны брат Стэфана Грабоўскага.

У 1771—1775 гадах навучаўся ў Варшаўскай Рыцарскай школе, дзе пасябраваў з Якубам Ясінскім. У 1781 годзе як капітан 5-га палка пяхоты ўступіў у масонскую ложу «Добры пастар». У 1785 годзе абіраўся паслом на сойм. У 1785 годзе прызначаны генералам-інспектарам літоўскіх войскаў у Ваўкавыскім павеце, а ў 1788 годзе абіраўся паслом на Чатырохгадовы Сойм ад Ваўкавыскага павета. Падчас паседжанняў Сойма выказваўся за паскарэнне збору войска, уваходзіў у дэпутацыю па пытаннях украінскіх бунтаў. У 1791 годзе як дысідэнт выказваўся пра пытанні аўтаноміі праваслаўя і ўдзельнічаў у Пінскай кангрэгацыі. Член соймавай дэпутацыі па пакрыцці дэфіцыту. Падтрымаў на сойме ўхвалу Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і стаў удзельнікам Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая.

15 мая 1792 года прапанаваў каралю і вялікаму князю заснаваць медаль Virtuti Militari[5]. Удзельнічаў у вайне з Расіяй, за што атрымаў гэты медаль. У 1794 годзе далучыўся да паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. 16 мая быў узведзены ў ранг генерал-лейтэнанта, камандаваў войскамі ў складзе карпусоў А. Хлявінскага і К. Серакоўскага. 5 жніўня быў прызначаны камандзірам дывізі, удзельнічаў у Бітве пад Соламі. У верасні таго ж года дзейнічаў са сваім аддзелам на Палессі. Праз Гродна рушыў на Варшаву.

Загінуў пры абароне прадмесця Варшавы — Прагі[6].

Зноскі

  1. Paweł Grabowski // NUKAT — 2002.
  2. Paweł Grabowski (z Konopnicy Grabowski) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Paweł Grabowski // MAK
  4. (unspecified title) Праверана 26 сакавіка 2022.
  5. Wladysław Smolenski. Konfederacja Targowicka. — Kraków, 1903.
  6. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Генералы-інспектары войскаў літоўскіх
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты ваўкавыскія
Катэгорыя·Грабоўскія
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года
Катэгорыя·Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1759 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Памерлі ў 1794 годзе
Катэгорыя·Члены Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Грабоўскія
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года