wd wp Пошук:

Шаўл Юдзіч Валь

Шаўл Юдзіч Валь (Саўл Кацнеленбоген) (Вал, Вол, Saul Wahl) — паводле падання літоўскіх яўрэяў, быў абраны на адну ноч польскім каралём, пасля смерці Стэфана Баторыя.

Валь сапраўды жыў у Брэсце ў часы Жыгімонта III, які любіў яго, у 1589 годзе дазволіў яму звацца каралеўскім слугой і выдаў па хадайніцтве Валя некалькі ільгот («прывілеяў») для яўрэяў Літвы. Валь пабудаваў у Брэсце сінагогу і змясціў у ёй надпіс: «Шаўл Юдзіч, які мае ўладу, паставіў гэтую сінагогу ў памяць жонкі сваёй Дворы". Гэты надпіс і мог паслужыць крыніцай легенды.

Каро у сваім “Interregnum Polens im J. 1587” дапушчае магчымасць, што п’яная шляхта жартам магла на адну ноч выбраць багатага і ўшанаванага усімі габрэя Валя польскім каралём. Паводле легенды, Валь на працягу кароткачасовага свайго валадарання выдаў некалькі прывілеяў для яўрэяў Польшчы. Па меркаванні прафесара Бершадскага, Валь ў легендзе адлюстроўвае вобраз Жыгімонта III, які надзяліў ў рэчаіснасці яўрэяў тым, што легенда прыпісвае Валю. Нашчадкам гэтага Валя лічыцца барон дэ Вормс, статс-сакратар ў кабінеце лорда Солсберы.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134193814 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134193814 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падуі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1617 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Брэста
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1541 годзе
Катэгорыя·Легенды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсце