wd wp Пошук:

Мышскі замак

Павел Татарнікаў. «Замак у Мышы»
Валы замка Хадкевіча
Валы замка Хадкевіча

Мышскі замак — колішні замак, які існаваў у другой палове XVI — першай палове XVII ст. каля вёскі Старая Мыш (Баранавіцкі раён) на высокім правым беразе ракі Мышанка. Пабудаваны магнатам Янам Каралем Хадкевічам. Фартэцыя адзначана на карце Вялікага княства Літоўскага XVI ст. Замак знаходзіўся на важным стратэгічным шляху — Варшаўскім гасцінцы — і з’яўляўся асноўнай перашкодай на шляху ворага.

Квадратны ў плане (50х50 м) замак быў абнесены з усходу, поўдня і захаду земляным валам (шырынёй каля 15, вышынёй 3,5-4 м) і абарончым ровам (шырынёй 30, глыбінёй да 15 м, адхоны берагоў 45°), з поўначы ахаваны дрыгвяністым берагам ракі. На земляным вале і на паўночным краі замка былі драўляныя сцены з 4 вежамі ў вуглах.

У 1654 г. у вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. пасля працяглай аблогі замак узяты рускімі войскамі і спалены. Маскоўскія ваяводы дакладвалі цару: «В городе Мыши литовских людей всех побили, которых зостали, и языков взяли многих людей. И городок Мышь выжгли и со всем разорили без остатку…» Новагародскі ваявода Пётр Вяжэвіч, які ўзначальваў абарону замка, уцёк з часткаў войска да Слоніма

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старая Мыш
Катэгорыя·Зніклі ў 1654 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь