Для беларускай мовы ўласцівы народны іменнік, які характарызуецца адсутнасцю адной строга замацаванай (кананічнай) формы, як у рускай праваслаўнай традыцыі (напр., Юрась, Юрок, Юрка, Юры, а не толькі Юрый), а таксама адсутнасцю паралельнага ўжывання імёнаў па бацьку разам з імёнамі (казалі, напр., Юрчыха, калі ейным таткам быў Юрка). Аднак у выніку русіфікацыі, якая адбывалася за савецкім часам, у беларускай мове народныя імёны былі выціснутыя з афіцыйнага ўжытку праваслаўнымі кананічнымі формамі імёнаў. Нельга было ў дакументах запісаць дзіця Юркам або Юрком, аднак у савецкія часы (асабліва ў часы калектывізацыі і індустрыялізацыі) лёгка можна было запісацца Трактарам (Трактар Іванавіч), Акцябрынай, Бісектрысай і Канстытуцыяй.[1].
Адам (размоўнае: Адась; стар.-яўр.: אָדָם) — чалавек;
Акім (размоўнае: Якім, Юктук, Юхім, Юхша; стар.-яўр.: יְהוֹיָקִים) — узведзены Богам[2];
Алег (размоўнае: Алік, Лёка, Лёша, Алежка; старажытнаскандынаўскае) — святы. Спачатку было княжацкім імем;
Аляксандр (размоўнае: Алесь, Ольцік, Вольцік, Вольша, Алех, Алехна; старажытнагрэчаскае, стар.-грэч.: Αλέξανδρος) — мужны, абаронца;
Аляксей (размоўнае: Алёкса, Лёкса і інш.; стар.-грэч.: Ἀλέξιος) — абаронца, абараняючы;
Анатоль (размоўнае: Толя, Толік; старажытнагрэчаскае) — з вобласці Старажытнай Грэцыі — з Анатоліі;
Андрэй (размоўнае: Яндрэй, Андруш, Андрук, Андрусь; стар.-грэч.: Ἀνδρέας) — мужны, адважны;
Анісім (размоўнае: Анісік, Аніська, Аніс; стар.-грэч.: Ὀνήσιμος) — карысны, дабрадзейны;
Антон (размоўнае: Антоні, Антось; лацінскае або старажытнагрэчаскае) — «той, хто ўступае ў бой» або «хто набывае ўзамен»;
Аркадзь (размоўнае: Аркадзя, Аркал; старажытнагрэчаскае) — з вобласці Грэцыі — з Аркадзіі, з краіны пастухоў;
Арнольд (нямецкае) — «магутны арол». Не частае. У сялян амаль не выкарыстоўвалася;
Арсеній (размоўнае: Арсень, Арсен, Сеня, Арсік, Арсук, Арсім, Арсайла, Арцісь, Арцім, Арціш; старажытнагрэчаскае) — мужны, адважны;
Артур (размоўнае: Артусь, Артук; кельтскае) — мужны, адважны;
Арцём (размоўнае: Арцюх; стар.-грэч.: ἀρτεμής) — здаровы, цэлы;
Астап (размоўнае: Астапук, Астапка, Астах, Асташ; старажытнагрэчаскае) — «які цвёрда стаіць», «цвёрды, нязменны, устойлівы»;
Афанасій – (размоўнае: Апанас, Панас, Апанась, Панась; старажытнагрэчаскае) — бессмяротны;
Агапія (размоўнае: Агата, Гана; старажытнагрэчаскае) — харошая, добрая;
Агрыпіна (размоўнае: Грыпіна, Агруся, Груня, Рыпіна; лацінскае) — этымалогія невядомая;
Адэлаіда (размоўнае: Адэля, Адзька, Адэлька, Адэльця; нямецкае) — годная выглядам, шляхецкая, з шляхецкага роду;
Акуліна (размоўнае: Куліна, Акуліта; лацінскае) — арліная;
Ала (старажытнагрэчаскае) — другая, наступная; па другой версіі імя лацінскага паходжання;
Алена (размоўнае: Лена, Алёна, Ялена, Гэля, Аліся; старажытнагрэчаскае) — святло, зіхаценне, бляск;
Алеся (утворанае ад Аляксандра);
Аліса (старажытнагрэчаскае) — праўда;
Аляксандра (размоўнае: Александрына, Алеся; старажытнагрэчаскае; стар.-грэч.: Ἀλεξάνδρα) — мужная, абаронца людзей;
Анастасія (размоўнае: Наста, Наська, Настка, Настуся, Настасся, Настачка; старажытнагрэчаскае; стар.-грэч.: Ἀναστασία) — «уваскрашэнне» («вернутая да жыцця»);
Ангеліна (размоўнае: Ангеля, Гэля; старажытнагрэчаскае) — анёльская;
Анжаліка (размоўнае: Ліка; лацінскае, лац.: angelicus) — анёльская;
Анжэла (размоўнае: Эла; старажытнагрэчаскае, стар.-грэч.: άγγελο) — «веснік», «пасланец»;
Антаніна (размоўнае: Антоля; лацінскае або старажытнагрэчаскае) — кветка; тая, хто ўступае ў бой;
Антонія (размоўнае: Антося; лацінскае або старажытнагрэчаскае) — тая, хто ўступае ў бой; хто набывае ўзамен;
Анюта (старажытнаяўрэйскае) — сімпатычная, мілавідная, раскоша, любата. Глядзіце таксама: Ганна;
Аўдоцця (размоўнае: Аўдоля, Аўдзюха, Аўдзюня, Дзюня, Аўдзютка, Дзютка, Аўдося, Дося; старажытнагрэчаскае) — благадаць;
Багдан (размоўнае: Богдан, Данчык, Бонік, Боня, Богусь, Богуш; стараславянскае) — Богам дадзены;
Багуслаў (размоўнае: Багусь, Богцік, Багук, Богуш, Богша; стараславянскае) — той, хто славіць Бога;
Базыль (старажытнагрэчаскае) — царскі;
Баляслаў (размоўнае: Болесь; стараславянскае) — болей слаўны за іншых;
Баніфацый (размоўнае: Баніфат, Баніхват, Баніфацыйка, Баня, Банюсь, Фаця, Ніхват, Баніфацы, Боніс; лацінскае) — тварэц дабра, дабрачынец;
Барыс (размоўнае: Бора, Борусь; старажытнагрэчаскае) — барэц, змагар; магчыма, таксама ад стараславянскага;
Барыслаў (стараславянскае) — той, хто змагаецца (борацца) за славу;
Будзіслаў (размоўнае: Будзя, Слава; стараславянскае) — будзі/будзіць славу;
Браніслаў (размоўнае: Бронісь, Бранюк, Броняк, Слава; стараславянскае) — аберагаючы славу;
Брачыслаў (размоўнае: Брача, Слава; стараславянскае) — слаўвуты воін;
Будзімір (размоўнае: Будзя, Дзіма, Мірык; стараславянскае) — будзі мір;
Барбара (лацінскае) — язычніца, чужаземка; пашыранае сярод беларусаў-католікаў. Глядзіце таксама: Варвара;
Будзіслава (размоўнае: Будзя, Слава; стараславянскае) — будзі/будзіць славу;
Браніслава (размоўнае: Броня, Бронька, Слава; стараславянскае) — ахоўваючая, аберагаючая славу;
Бэла (размоўнае: Бэлка; лацінскае) — прыгожая;
Вадзім (размоўнае: Вадзік, Валік; стараславянскае) — абвінавачваць, нагаворваць;
Валерый (размоўнае: Валер, Валерка; лацінскае) — моцны, здаровы, бадзёры;
Валянцін (размоўнае: Волесь, Валік; лацінскае) — здаровы, дужы;
Варфаламей (размоўнае: Барталамей, Бахрамей, Бартош, Баўтрук, Будрыс; старажытнаяўрэйскае) — «сын Таламея»;
Васіль (размоўнае: Васілька, Вася, Васька, Базыль, Базылька; старажытнагрэчаскае) — царскі;
Венядзікт (размоўнае: Бенядзікт, Банадысь, Баніхват, Баніфацы; лацінскае) — бласлаўлёны;
Вінцэнт (размоўнае: Вінцук, Вінцусь, Вінька; лацінскае) — той, хто перамагае;
Віктар (размоўнае: Вікцік, Віктук, Віктусь; лацінскае) — перамога;
Віталій (размоўнае: Віталь, Віталя; лацінскае) — «жыццёвы». У беларусаў пераважна ў сем’ях гарадской інтэлігенцыі;
Вітаўт (размоўнае: Вітусь, Вітак);
Вячаслаў (размоўнае: Вячка, Вячык, Слава, Слаўка; стараславянскае) — «славячы славу», «той, хто марыць праславіцца»;
Валерыя (размоўнае: Лера, Валерка, Валюся, Люся, Люська; лацінскае) — здаровая, дужая;
Валянціна (размоўнае: Валя, Валена, Валюша, Валюня, Валюня, Ціна; лацінскае) — здаровая, дужая;
Ванда — (размоўнае: Вана, Вандзя, Вандачка; польскае) — баламутка, спрачальніца
Варвара (размоўнае: Вара, Варця, Варка, Варуся, Барбара, Барця, Барціся; лацінскае) — язычніца, чужаземка.
Вера (размоўнае: Верця, Верка, Вяруня, Вяруся; стараславянскае) — спадзяванне, надзея;
Вераніка (размоўнае: Вера, Ніка, Веранічка, Віка, Вічка; старажытнагрэчаскае) — тая, што нясе перамогу; па другой версіі — ураджэнка італ. горада Вероны;
Вікторыя (размоўнае: разм. Віка, Вікуля, Вікта, Вікця, Віктуся, Вікта; лацінскае) — перамога;
Віталіна (размоўнае: Віталінка, Таліна, Талінка, Віта, Ліна; лацінскае) — жыццёвая;
Віялета (размоўнае: Віта, Вітуля, Вітуся, Лета, Вія, Тая; лацінскае) — фіялка;
Вольга (размоўнае: Вольця, Волька, Вальжына; старажытнаскандынаўскае) — дакладнай этымалогіі няма, аднак некаторыя лічаць, што гэта жаночы варыянт ад імя Алег, што значыць святы;
Вянера (размоўнае: Вянерка, Нера, Вера; лацінскае) — прыгожая, каханая. Параўнанне: [[Венера, багіня|Венера] — багіня кахання і прыгажосці ў старажытных грэкаў;
Вячаслава (стараславянскае) — вялікая слава;
Гарыслаў (стараславянскае) — «той, хто «гарыць» славаю»;
Гаўрыла (размоўнае: Гаўрусь, Гаўрык, Гаўрук, Гаўра, Габрук, Габрысь; старажытнаяўрэйскае) — божы чалавек, божы муж;
Георгій (размоўнае: Юрык, Ярык, Юрка, Юрась, Юры, Юрыла, Ярыла, Юрага, Алігор, Жора; старажытнагрэчаскае) — земляроб;
Герасім – (размоўнае: Герась, Гарась, Гараська, Гараска, Гарасюк, Гарасім, Грасім, Гарасік; старажытнагрэчаскае) — паважаемы;
Генадзь (размоўнае: Генік, Генусь, Гена; старажытнагрэчаскае) — высакародны;
Глеб (размоўнае: Глебка, Глебік; нямецкае) — нашчадак Бога;
Ганна (размоўнае: Ганка, Анця, Ганця, Гануся, Гануля, Анэта; старажытнаяўрэйскае) — сімпатычная, мілавідная, раскоша, любата;
Галіна (размоўнае: Галя, Галька, Галінка, Галюся, Галюня; старажытнагрэчаскае) — спакойная, лагодная, рахманая; па другой версіі з лацінскай мовы, дзе мела значэнне «курыца»;
Давыд (размоўнае: Давід, Давідчык, Давідзюк, Давыдзік, Додзя, Додзік, Давыдзька; старажытнаяўрэйскае) — любімы;
Дамінік (размоўнае: Домка, Дамінічак; лацінскае) — «дзень Божы»;
Даніла (размоўнае: Данік, Данусь, Дольцік, Данель, Дануль, Данук, Дануйла; старажытнаяўрэйскае) — «Бог — мой суддзя»;
Дарафей (размоўнае: Дорах, Дораш, Дарошка, Дарапей, Дарафейчык, Дарук, Дарацей, Дарцісь; старажытнагрэчаскае) — «дар Бога»;
Дзмітрый (размоўнае: Зміцер, Змітрок, Змітра, Змітро, Змітрук; старажытнагрэчаскае) — «які належыць багіні земляробства Дэметры»;
Дзяніс (размоўнае: Дзяніска; лацінскае) — натхнёны;
Дамініка (размоўнае: Дамінічка, Даміся, Ніка; лацінскае) — «дзень Божы»;
Дарафея (размоўнае: Дара, Фея, Дарфейка; старажытнагрэчаскае) — «дар Бога»;
Дар’я (размоўнае: Адарка, Адар’я, Дарота, Дарка; старажытнагрэчаскае) — пераможца;
Еўдакім – Аўдось, Аўдзік, Аўдук, Аўдот, Аўдыяш
Емяльян – Амяльян, Амелька
Ева (размоўнае: Еўця, Еўка, Яўціся; старажытнаяўрэйскае) — жанчына, жывая, жонка Адама;
Еўдакія – Аўдзіся, Аўдотка, Аўдося, Аўдольця
Ефрасіння (размоўнае: Прося; старажытнагрэчаскае) — родная;
Зінаіда (размоўнае: Зіна; старажытнагрэчаскае) — народжаная Зеўсам, боская;
Зося (старажытнагрэчаскае) — мудрая. Асноўнае: Софія;
Іван (размоўнае: Ян, Ясь, Івась, Івашка, Ясюк, Яська, Якцік, Янук, Янка, Януш; старажытнаяўрэйскае) – «Яхве (Бог) злітаваўся», «Яхве (Бог) памілаваў». Асноўнае: Ян;
Ігар (размоўнае: Ігарок; старажытнаскандынаўскае) – Ingvio — імя скандынаўскага бога багацца і varr — ахоўваць
Ігнат – Ігнась, Ігнатка
Іосіф – Язэп, Юзік, Юзок, Еська, Юзуль
Ілья – Ільяш, Іллюк, Гальяш, Ілля
Ірэна — Рэня
Ірына – Арына, Арыша, Арышка
Казімір – Казік, Казюк
Карл – Карусь, Карук, Корша
Кандрат — Кандрась, Кандраш
Канстанцін – Кастусь, Косцік, Косць, Касташ, Канстант, Канстайла
Кузьма – Кузік, Кузмісь
Караліна – Каруся, Карута
Крысціна – Хрысця, Хрысціна, Крысця, Крыстуся, Крыста
Ксенія – Аксюта, Аксёна, Аксініца
Кацярына – Кася, Каця
Лаўрэнцій – Лаўрук, Лаўрык, Лаўрусь, Лаўрын, Лаўрыш, Лявон
Леанід – Лянько, Лёнік
Ларыса (‘размоўнае*: Лара, Лора, Ларуся, Ларуська; старажытнагрэчаскае) — чайка;*
Лідзія (‘размоўнае*: Лідка, Лідуся, Ліда; старажытнагрэчаскае) — відаць, ад назвы вобласці Старажытнай Грэцыі — Лідзіі, што ў Малой Азіі;*
Лізавета (размоўнае: Лісавета, Ліза; старажытнаяўрэйскае)— Бога майго клятва; тая, што шануе Бога;
Лілія (размоўнае: Ліля, Лілюня, Лілюся, Лілюша, Лілёк, Лілюльчык; лацінскае) – ад назвы кветкі лілія;
Любава (размоўнае: Люба, Любаша, Любавачка; стараславянскае) – старажытнае язычніцкае імя, што значыць «любімая»;
Любаміра (размоўнае: Люба, Міра; стараславянскае) – любімая людзьмі, грамадою;
Любоў (размоўнае: Люба, Любіна; стараславянскае) — прыхільнасць, адданасць, цікавасць;
Людміла (размоўнае: Люда, Міла, Людка, Людуся, Люся, Міля, Мілаша, Мілка, Мілуся; стараславянскае) – мілая, добрая людзям;
Люцыя (размоўнае: Лія, Люца, Люцылія; лацінскае) – светлая;
Максім – Максімка, Максюта
Матвей – Матук, Мацісь, Матыс, Матыяш
Мірон – Мірцік, Мірук, Мірась, Міраш
Міхаіл (размоўнае: Міхась, Міхал, Міхалка, Міхайла; старажытнаяўрэйскае, іўр.: מִיכָאֵל) — «Хто як Бог», або «Той, Хто як Бог»;
Мікіта (размоўнае: Міцька; старажытнагрэчаскае) — пераможца;
Мікалай – Мікола, Міколка, Міколя
Магдалена – Магда, Магдзя, Магдзіся
Маргарыта – Маргуся, Магарэта, Магарэся
Марыя – Марыля, Маруся, Марка, Мар’яна, Мара, Марця, Марыся,
Марына – Марыня
Нікіфар – Нічыпар
Наталля – Наталка, Наталька, Натася, Наталя
Ніна – Нінка, Нінуся
Павел – Павал, Паўлюк, Паўка, Пашка
Пётр – Пятрусь, Петрык, Пятрук, Пятро, Пятраш
Пракофій – Пракоп, Пракопка, Прокша
Паліна – Палінка, Полька, Польця, Палюся
Радзівон – Радзісь, Радзік, Радзька, Радзюк,
Раман – Рамаш, Ромцік, Рамук, Рамась
Раіса – Рая, Раечка, Раіска
Рэгіна – Рася, Раська, Раіна
Святаслаў – Свят
Станіслаў – Стась, Стасік, Стасюк, Станіш
Сцяпан – Сцёпка
Сямён – Сымон, Сёмка
Соф’я — Зоська, Зося, Сонька, Соня
Тарас (размоўнае: Тарасік, Тарасюк, Тарасок; старажытнагрэчаскае) — бунтаўшчык або турбаваць, хваляваць;
Трафім (размоўнае: Трахім, Атрох; старажытнагрэчаскае) — кармілец;
Таісія (размоўнае: Таіса, Тая, Тася, Taюня, Таюта, Таечка; старажытнагрэчаскае) — якая належыць Ісідзе;
Тамара (размоўнае: Тома, Тамарка, Тамуся; старажытнаяўрэйскае) — фінікавая пальма;
Таццяна (размоўнае: Таня, Тацянка, Тацяна, Танюся, Тата, Татка, Туся, Таша; лацінскае або старажытнагрэчаскае) — наладжвальніца, арганізатарка;
Уладзіслаў – Уладысь, Уладук, Ладук, Ладысь, Уладыслаў, Уладзь
Улляна – Уляна, Улянка, Уля
Філіп – Піліп, Піліпка, Хвіліп
Францыск – Францішак, Пронцік, Пранцісь, Франак
Фёкла — Тэкля
Харлам (размоўнае: Харлан, Харламка, Харланя; старажытнагрэчаскае) — радасць, захапленне; той, хто ззяе
Хрысціян (размоўнае: Хрысцік, Хрысцюк, Ян; старажытнагрэчаскае) — хрысціянін
Цімафей – Цімук, Цімка, Цімусь
Ціхан – Цішка, Ціхон
Эльвіра (размоўнае: Эля, Эла, Эльвірка, Элюня, Элюся, Элюша, Віра; нямецкае) — усё абараняць;
Эліна (размоўнае: Эля, Элінка, Ліна; старажытнагрэчаскае) — ураджэнка Грэцыі, грачанка;
Эма (размоўнае: Эмка, Эиуня, Муня; нямецкае) — старанная, руплівая;
Эмілія (размоўнае: Міля, Аміля, Эма, Эля, Мэля, Мільцэся; нямецкае) — ласкавая, ліслівая;
Юлій (размоўнае: Юлісь; лацінскае або старажытнагрэчаскае) — з вядомага рымскага роду Юліяў або кучаравы;
Юрый (размоўнае: Юрась, Юрок, Юрка, Юры, Юра, Юхно; старажытнагрэчаскае) — земляроб (народны варыянт ад Георгій);
Ягор – Ягорка
Якаў – Якуб, Янцік, Яктук, Яктусь, Ян
Яўгеній – Яўген, Аўгук, Аўгусь, Аўгей, Аўгіяш, Геньцік, Генісь, Генюш
Яфім – Яўхім, Яхімка
Ядвіга – Ядзвіся, Ядзя
Яўгенія – Югася, Геньця, Аўгуся, Аўгіння, Геня