wd wp Пошук:

Старажытнаяўрэйская мова

Старажытнаяўрэйская мова або біблейскі іўрыт — першая мова яўрэяў, распаўсюджаная ў Старажытным Ізраілі (Ханаан, (стар.-яўр.: אֶרֶץ כְּנַעַן — краіна Ханаанская; стар.-яўр.: אֶרֶץ יִשְׂרָאֵל — краіна Ізраільская). На працягу 1-га тысячагоддзя да н.э. была як у вусным, так і ў пісьмовым ужытку, выйдучы пасля з вуснага ўжывання[1]. Асноўным помнікам старажытнаяўрэйскай мовы з’яўляецца яўрэйскае Свяшчэннае Пісанне (Танах, Стары Запавет), акрамя яго захаваліся нешматлікія эпіграфічныя тэксты і фрагменты Кнігі Прамудрасці Ісуса, сына Сірахава[2].

Сучасны іўрыт з’яўляецца штучна адроджанай формай старажытнаяўрэйскай мовы[3].

Пісьменнасць

Алфавітам старажытнаяўрэйскай мовы служыла палеаяўрэйскае пісьмо, вельмі блізкае да фінікійскага, найстаражытнейшага алфавітнага пісьма ў свеце. Палеаяўрэйскае пісьмо выкарыстоўваўся да апошніх стагоддзяў 1-га тыс. да н.э., калі было выцеснена т.зв. «квадратным», ці «асірыйскім», пісьмом, якое ўжо ўжывалася да гэтага часу для арамейскіх моў. Іменна гэта пісьмо вядома цяпер як яўрэйскае пісьмо.

Уласна ж палеаяўрэйскае пісьмо захавалася ў некалькі перайначанай форме ў самарыцян, якія выкарыстоўваюць гэта т.зв. самарыцянскае пісьмо выключна для сакральных мэт.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Дакладны час, калі старажытнаяўрэйская мова перастала ўжывацца ў якасці паўсядзённай, застаецца прадметам дыскусіі.
  2. Ламбдин 2003: 21.
  3. Коган, Лезов 2009: 296.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Яўрэйскія мовы
Катэгорыя·Семіцкія мовы
Катэгорыя·Старажытныя мовы
Катэгорыя·Мовы набажэнстваў
Катэгорыя·Мёртвыя мовы