wd wp Пошук:

Павел Корчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корчык. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лагіновіч. Па́вел Ко́рчык (сапр. Іосіф (Язэп) Каэтанавіч Лагіновіч[1]; 14 (26) лютага 1891, в. Заўшыцы, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь — 15 красавіка 1940, Мінская турма) — беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

Біяграфія

З 1912 г. настаўнічаў на Капыльшчыне. У 1910 г. уваходзіў у групу прыхільнікаў Капыльскай філіі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). У 1912 г. мабілізаваны ў расійскае войска, удзельнік Першай cусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актывіст беларускага вайсковага руху, абраны старшынёй беларускага камітэта жаўнераў артылерыйскай батарэі 12-й арміі. Удзельнік З’езда беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску ў снежні 1917 г. Пасля дэмабілізацыі жыў на Случчыне. Улетку 1920 г., з вяртаннем бальшавікоў, узначаліў «народны маёнтак» у вёсцы Старыца[2].

Удзельнік Слуцкага збройнага чыну, пісар 2-й роты 1-га Слуцкага палка[2].

Удзельнікі канферэнцыі прадстаўнікоў беларускіх леварадыкальных арганізацый у Вольным горадзе Данцыгу. Злева направа Палута Бадунова, Леапольд Родзевіч, Павел Корчык (Язэп Лагіновіч). 1923 г.

У траўні 1921 г., пасля вяртання з Дарагускага лагера для інтэрнаваных — у Вільні, супрацоўнік беларускіх выданняў. Адзін з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА) у 1922 г., у гэты ж час (да 1923 г.) з’яўляўся сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Як сябра БРА кааптаваны ў склад Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). З 1923 года сябра КПЗБ. Першы сакратар Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Рэдактар газеты «Наш Сцяг», а пасля яе забароны газеты «Вольны Сцяг»[2].

Улетку 1924 г., пасля ўдзелу ў V кангрэсе Камінтэрна beru ў Маскве, арыштаваны польскай дэфензівай ў Стоўпцах. З дапамогай партызанаў вызвалены, збег у БССР, дзе працаваў у Бюро дапамогі КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у апараце КПЗБ[3][2].

З жніўня 1925 г. зноў у Заходняй Беларусі, на падпольнай рабоце па лініі КПЗБ. У траўні 1928 г. на пасяджэнні ЦК КПП арыштаваны ў Берліне нямецкай паліцыяй як савецкі агент ды высланы ў СССР. Са снежня 1933 г. зноў на пэўны час вяртаецца ў Заходнюю Беларусь, дзе працуе на нелегальным становішчы як савецкі рэвідэнт у структурах Камуністычнай партыі Польшчы і КПЗБ[2]. Публікаваўся ў часопісе «Бальшавік» (орган ЦК КПЗБ), «Nowy Przegląd» (орган ЦК КПП), «Бальшавік Беларусі» (орган ЦК КП(б)Б), газетах «Еднасць», «Родная страха», «Наша будучыня».

Арыштаваны НКУС БССР у 1936 г. у Менску як «агент польскай дэфензівы» і ў чэрвені асуджаны на 5 гадоў лагераў. Адбываў пакаранне ўва Ухтапечлагу beru (Комі АССР). 15 сакавіка 1938 г. «тройкай» УНКВД па Архангельскай вобласці прыгавораны да расстрэлу «за контррэвалюцыйную агітацыю сярод зняволеных». Па невядомых прычынах прысуд не выканалі. У 1938 г. вернуты ў Менск. 26 кастрычніка 1939 г. Ваенным трыбуналам прыгавораны да расстрэлу. Памёр у турме. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 31 жніўня 1955 г[4].

Зноскі

  1. Корчик Павел // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 322. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 Слуцкі збройны чын, 2006, с. 337
  3. Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  4. Слуцкі збройны чын, 2006, с. 338

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
Катэгорыя·Удзельнікі Слуцкага паўстання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Асобы