wd wp Пошук:

Міхал Бярновіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Міхал Ежавіч Бярновіч (польск.: Michał Bernowicz, руск.: Михал Георгиевич Бернович), 24 верасня 1734, маёнтак Бабоўня, Новагародскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая — пасля 1810), — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай Імперыі.

Біяграфія

Паходжанне

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Бярновічаў. Нарадзіўся ў сям’і Ежы Ежавіча-Вільгельмавіча Бярновіча і яго жонкі шляхцянкі-каталічкі Караліны-Кацярыны Гардыны.

Службовая дзейнасць

Службовую кар’еру рабіў у родным Новагародскім ваяводстве, дзе абіраўся і прызначаўся на розныя земскія пасады: новагародскі каптуровы суддзя (1763—1768), новагародскі абозны (1768—1779), новагародскі падчашы (1779—1783), новагародскі земскі суддзя (1783—1795). Акрамя гэтага ад князёў Радзівілаў, уласнікаў Слуцкага княства, атрымаў іх прыдворную пасаду слуцкага падкаморага (1792—1794).

Быў вельмі актыўным і аўтарытэтным у публічным жыцці. Выбіраўся паслом ад Новагародскага ваяводства на элекцыйны сойм Рэчы Паспалітай (1763) і на іншыя соймы (у 1780, 1788, 1790 і 1792). Выбіраўся таксама дэпутатам ад Новагародскага ваяводства на Трыбуналы ВКЛ (1767, 1774), дзе выбіраўся пісарам Трыбунала. У 1766 быў выбраны камісарам па люстрацыі «дымоў» у Новагародскім ваяводстве, а ў 1780 і 1782 камісарам скарбовай камісіі ВКЛ,

На Чатырохгадовым сойме (1788—1792) Міхал Бярновіч разам з паслом ад Браслаўскага павета Тамашам Ваўжэцкім выступіў з ініцыятывай стварэння ў дзяржаве цывільна-вайсковых камісій, якія і былі створаны пастановай сойма ад 6 лістапада 1789.

Атрымаў ордэн Святога Станіслава і ордэн Белага Арла.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і стварэння Мінскай губерні і Слуцкага павета, 10 верасня 1793 быў выбраны ў склад дэлегацыі паслом ад Слуцкага павета ў Санкт-Пецярбург, а ў 1795 быў выбраны на пасаду слуцкага павятовага маршалка (1795—1802) і некалькі раз пераабіраўся. У 1797—1799 выконваў абавязкі мінскага губернскага маршалка. У 1796 атрымаў чын сапраўднага стацкага саветніка.

Пазней, сын Міхала Сервацы Міхалавіч Бярновіч (1784—каля 1835) будзе выбраны на пасаду слуцкага павятовага маршалка (1808—1811).

Маёнткі

Палац у Грозаве, пабудаваны Мержаеўскімі. Малюнак Напалеона Орды, 1870-я гг.

Валодаў маёнткамі ў Новагародскім ваяводстве (Грозаў, Стараселле, Цяпкоў (Сцяпкова), Бабоўня).

У 1748 атрымаў каралеўскі прывілей Аўгуста III на закладанне мястэчка ў маёнтку Бабоўня (пад апякунствам свайго дзядзькі Міхала Мержаеўскага). Атрымаў у валоданне Карачэўскае (Крэўскае) староства — быў карачэўскім (крэўскім) старостам (1763—1775).

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай маёнткі Міхала Бярновіча аказаліся адміністрацыйна ў Слуцкім павеце (Грозаў, Стараселле, Цяпкоў) і Нясвіжскім павеце (Бабоўня) Мінскай губерні. У 1810 у маёнтку Бабоўня (Бабоўня, Грозаў, Стараселле, Цяпкоў), які ўжо быў у складзе Слуцкага павета пасля скасавання Нясвіжскага павета, мелася 298 рэвізскіх душ. Пазней маёнтак Грозаў перайшоў у валоданне Мержаеўскіх, якія ў сярэдзіне XIX ст. пабудавалі там палац у стылі класіцызм.

Сям’я

За жыццё меў дзве жонкі — Марыяна Вайніловіч і Кацярына Валовіч. Меў двух сыноў: Сервацы (Сервацы-Станіслаў-Антон) Міхалавіч Бярновіч (1784—каля 1835), слуцкі павятовы маршалак (1808—1811), які ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Аляксандрай Абуховіч са Слуцкага павета; і Юзаф Міхалавіч Бярновіч (1788 — пасля 1835), які ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Тэрэзай Вайніловіч са Слуцкага павета.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1734 годзе
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі слуцкія
Катэгорыя·Суддзі земскія новагародскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Правадзейныя стацкія саветнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Падчашыі новагародскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Бярновічы
Катэгорыя·Губернскія маршалкі мінскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Пісары Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Памерлі ў 1810 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новагародскім павеце
Катэгорыя·Абозныя новагародскія
Катэгорыя·Падкаморыя слуцкія
Катэгорыя·Старосты крэўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Таргавіцкія канфедэраты