wd wp Пошук:

Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў

Слуцкія паясы

Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, або Слуцкая персіярня — мануфактура, якая дзейнічала ў 17401846 гадах у Слуцку.

Гісторыя

Гісторыя Слуцкай мануфактуры пачалася з 1730-х гадоў з майстэрань, закладзеных Геранімам Фларыянам Радзівілам[1]. На мануфактуру быў запрошаны з г. Станіслава (цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) майстар Ян Маджарскі.

У 1760-я гадах да Слуцкай мануфактуры далучана Нясвіжская персіярня, што існавала з 1740-х гадоў у Нясвіжскім прыгарадзе Альба.

У 1793 годзе працавала 60 майстроў, было 28 станкоў. Выраблялі слуцкія паясы, а таксама шаўковыя пакрывалы і махры, залатыя і сярэбраныя галуны, падвязкі, стужкі, габелены, дываны.

У перыяд росквіту мануфактуры на ёй выраблялася каля 200 паясоў штогод[2].

З пачатку 19 стагоддзя выпускала пераважна тканіны для літургічнага ужытку.

У вайну 1812 года мануфактура была разрабавана, яе будынкі пашкоджаны, а работнікі распушчаны ці збеглі. Аднаўленне адбылося ў 1814 годзе і праца працягвалася без вялікага поспеху да 1846 года, пакуль тагачасны гаспадар горада В. Радзівіл не зачыніў яе назаўсёды[3].

Майстры

Напачатку тут працавалі турэцкія майстры, потым падрыхтаваны беларускія майстры ручнога шаўкаткацтва М. Баранавіч, І. Барсук, Я. Гадоўскі, Капчыла, Дойка, Т. Хаецкі і інш.

Трэба адзначыць, што на Слуцкай мануфактуры ад першых да апошніх гадоў яе работы працавалі толькі мясцовыя майстры - галоўным чынам мяшчане і шляхціцы са Слуцка і ваколіц, з Нясвіжа, Урэчча, Свержня. Аднак у некаторых дакументах згадваюцца асобы з больш далёкіх рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 18.
  2. Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 25.
  3. 1 2 Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 20.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·1740 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Прадпрыемствы Слуцка
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 1844 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Зніклі ў 1844 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя Слуцка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Ткацтва Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1740 годзе
Катэгорыя·Мануфактуры Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1740 годзе