wd wp Пошук:

Слуцкае ткацтва

Ручнік з вёскі Барок Слуцкага раёна

Слуцкае ткацтва — беларускае традыцыйнае ўзорыстае ткацтва на тэрыторыі Слуцкага і суседніх Капыльскага, Салігорскага, Любанскага раёнаў Мінскай вобласці. На яго аснове ў 18 ст. створана Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, дзейнасць якой садзейнічата пашырэнню ў рэгіёне новых ткацкіх тэхнік і прыёмаў.

Ручнікі, абрусы, тканіны на адзенне ткалі ў тэхніках закладнога і бранага ткацтва. Арнаментальны малюнак чырвонага колеру ў выглядзе шырокіх шчыльных бардзюраў складаўся з буйных геаметрычных матываў: ромбаў («шпоры»), паўромбаў («шурпы»), матываў у форме літары «Т» («малаты») і інш.

З канца 19 ст. набыло пашырэнне шматнітавое ткацтва (да 16 нітоў); тканіны вызначаюцца бела-шэрай каларыстыкай і характэрным геаметрычным малюнкам з разетак («у звёзды»), ромбаў («у бубны») і асабліва спалучэння квадратаў і прамавугольнікаў, што стварае мігатлівы кругападобны малюнак («у вакенцы», «у хвалі», «у кругі»).

Пашырэнне ў 20 ст. тэхнікі адна- і двухбаковага перабору ўзбагаціла геаметрычную арнаментыку расліннага і зааморфнымі матывамі. Ручнікі і абрусы вызначаюцца характэрным спалучэннем белага з блакітным, белага з зялёным і інш., посцілкі і дываны — яркім паліхромным малюнкам на чорным фоне. У 19201950-я гг. дзейнічалі ткацкія і вышывальныя арцелі, у 19601980-я гг. у многіх вёсках рэгіёна існавалі ткацкія участкі ад Слуцкага прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы». Творы ручнога пераборнага і шматнітавога ткацтва (ручнікі, абрусы, сурвэты і інш.) захоўваюць традыцыйную бела-шэрую (з дадаткам чырвонага) каларыстыку.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Культура Слуцкага раёна
Катэгорыя·Культура Салігорскага раёна
Катэгорыя·Культура Любанскага раёна
Катэгорыя·Беларускае народнае ткацтва
Катэгорыя·Гісторыя Слуцкага раёна
Катэгорыя·Гісторыя Капыльскага раёна
Катэгорыя·Гісторыя Салігорскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыя Любанскага раёна
Катэгорыя·Культура Капыльскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара