wd wp Пошук:

Ян Маджарскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маджарскі. Ян Маджарскі (Аванес Маджаранц) (пачатак XVIII стагоддзя, Стамбул або Сяміграддзе — 1800 або 1801, Слуцк) — ткач, мастак, кіраўнік і арандатар Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Стамбуле або Сяміграддзі ў сям’і венгра па імені Нума (сына Міхала[2]) і армянкі[1]. Бацька служыў у аўстрыйскім войску і патрапіў у турэцкі палон[2].

Ткацкаму рамяству навучаўся ў Стамбуле. У 1740-х вырабляў паясы на мануфактуры князёў Патоцкіх у Станіславе. У 1758 годзе быў запрошаны ваяводам віленскім Міхалам Казімірам Радзівілам (Рыбанькам) у Нясвіж, потым працаваў у Слуцку, дзе кіраваў мануфактурай шаўковых паясоў (персіярняй)[1]. Бурлівая дзейнасць слуцкай персіярні прыносіла Маджарскаму вялікі прыбытак. Ён набыў за 30 тысяч злотых фальварак Сёлка (які цяпер ўвайшоў у паўночныя гарадскія межы Слуцка), а потым нават змог дамовіцца з сынам аб арэндзе фабрыкі[3] ў 1776—1780 гадах[1].

Памёр у Слуцку ў 1800 або ў 1801 годзе і, як сцвярджаюць біёграфы, быў пахаваны ў тамтэйшых бернардзінаў[3].

Творчасць

Распрацаваў кампазіцыйную структуру, віды паясоў (двухбаковыя, чатырохчастковыя) і асноўныя тыпы дэкору паясоў[1].

Сям’я

З жонкай Армінэ (магчыма, яе імя Разалія[2]) мелі сына Лявона і некалькі дачок[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 126.
  2. 1 2 3 Зміцер Юркевіч. Дакументальныя крыніцы да радаводу Станіслава Манюшкі
  3. 1 2 Зміцер Юркевіч. Таямніцы Манюшкаў. Частка XVI. Маджарскія. № 31 (1470) 01.08.2020 — 08.08.2020 г
  4. Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 23.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Трансільваніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Памерлі ў 1800 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Слуцку
Катэгорыя·Пахаваныя ў Слуцку
Катэгорыя·Постаці Слуцка
Катэгорыя·Постаці ткацкай справы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1801 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў