wd wp Пошук:

Саюз паўднёваамерыканскіх нацый

Саюз паўднёваамерыканскіх нацый
Сцяг Саюза паўднёваамерыканскіх нацый Герб Саюза паўднёваамерыканскіх нацый
Сцяг Герб
Краіны-члены
Афіцыйныя мовы англійская
іспанская
нідэрландская
партугальская
Палітычныя цэнтры Эквадор Кіта
Балівія Качабамба
Кіраўніцтва
  Прэзідэнт
  Генеральны сакратар

Фернанда Луга[1]
Марыя Эма Мехія[1][2]
Плошча
 — Агульная
1-е ў свеце *
17 715 335 км²
Насельніцтва
 — Усяго (2007)
 Шчыльнасць
3-е ў свеце *
384 381 000
21,7 чал/км²
ВУП (на базе PPP)
 — Усяго (2007)
 — ВУП/чал
5-ы ў свеце *
$ 3 673 043 млн
$ 9 604
Дэкларацыя Куска
Канстытуцыйны дагавор
8 снежня 2004
23 мая 2008
Валюты супольнасці песа
Часавы пояс UTC-2 — UTC-5
* Калі разглядаць як адзінае цэлае.

Саюз паўднёваамерыканскіх нацый (англ.: Union of South American Nations, ісп.: Unión de Naciones Suramericanas (UNASUR), парт.: União de Nações Sul-Americanas (UNASUL), нідэрл.: Unie van Zuid-Amerikaanse Naties) (іншая назва - Дэкларацыя Куска) — рэгіянальная палітычная і эканамічная арганізацыя дзяржаў Паўднёвай Амерыкі, створаная 8 снежня 2004.

Гісторыя стварэння

Саюз паўднёваамерыканскіх нацый 2008

Падпісанне дэкларацыі аб стварэнні новай арганізацыі адбылося на саміце 12 дзяржаў у Куска (Перу).

У яе ўвайшлі дзяржавы-члены Паўднёваамерыканскага агульнага рынку МЕРКАСУР (Аргенціна, Бразілія, Парагвай і Уругвай), Андскай супольнасці (Балівія, Венесуэла, Калумбія, Перу і Эквадор), а таксама Чылі, Гаяна і Сурынам.

Гаяна і Сурынам падпісалі дэкларацыю, але адклалі сваё ўступленне ў паўднёваамерыканскую супольнасць нацый на нявызначаны тэрмін.

Найбольшую актыўнасць пры стварэнні супольнасці праявілі былыя прэзідэнты Перу Алехандра Таледа і Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва.

У дэкларацыі паказана, што яна адлюстроўвае імкненне народаў Лацінскай Амерыкі да інтэграцыі, адзінства і будаўніцтва агульнай будучыні. Асноўная задача новага саюза - на працягу 15 гадоў дамагчыся інтэграцыі эканомік і стварэння зоны свабоднага гандлю.

Плануецца, што першы час Паўднёваамерыканскім супольнасць будзе развівацца шляхам палітычнай каардынацыі дзеянняў краін-удзельніц, а ў будучыні павінны быць створаны агульнаамерыканскія інстытуты - савет міністраў, паўднёваамерыканскі парламент і суд правасуддзя.

Зноскі

  1. 1 2 THE Republic of Paraguay is new Pro Tempore Chairmanship of UNASUR(англ.) , Guyana Chronicle Online (5 лістапада 2011). Праверана 8 снежня 2011. Архівавана 27 красавіка 2012.
  2. Соловский, Александр. Уго Чавес предложил создать международный трибунал в рамках УНАСУР(руск.) , «РИА Новости» (14 сакавіка 2011). Праверана 8 снежня 2011. «Генеральным сакратаром арганізацыі на найбліжэйшы год выбрана былы міністр замежных спраў Калумбіі Марыя Эма Мехія (Maria Emma Mejia).».
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Міжнародныя арганізацыі
Катэгорыя·Гандлёвыя блокі
Катэгорыя·Паўднёвая Амерыка
Катэгорыя·Дэкларацыі