wd wp Пошук:

Плошча

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. плошча. Плошча — лікавая характарыстыка двухмернай (плоскай або скрыўленай) геаметрычнай фігуры[1], якая, нефармальна кажучы, паказвае памер гэтай фігуры. Гістарычна вылічэнне плошчы называлася квадратурай. Канкрэтнае значэнне плошчы для простых фігур адназначна выцякае з прад’яўленых да гэтага паняцця практычна важных патрабаванняў (гл. ніжэй). Фігуры з аднолькавай плошчай называюцца роўнавялікімі.

Агульны метад вылічэння плошчы геаметрычных фігур прадаставіла інтэгральнае вылічэнне. Абагульненнем паняцці плошчы стала тэорыя меры мноства, прыдатная для больш шырокага класа геаметрычных аб’ектаў.

Для набліжанага вылічэння плошчы на практыцы выкарыстоўваюць палеткі або спецыяльны вымяральны прыбор — планіметр.

Адзінкі вымярэння

Метрычныя адзінкі

Зноскі

  1. Площадь // Математическая энциклопедия (в 5 томах). — М.: Советская Энциклопедия, 1982. — Т. 4.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Плошча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Фізічныя велічыні