wd wp Пошук:

Сапармурат Авезбердыеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Авезбердыеў. Сапармурат Авезбердыеў (туркм.: Saparmyrat Ovezberdi) (21 лютага 1939, Бахардэн — 19 чэрвеня 2009) — туркменскі паэт , перакладчык і журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 лютага 1939 ў Бахардэне.

У ліпені 2004 эміграваў у Вашынгтон з-за пераследу з боку тагачаснай туркменскай улады[1].

Памёр 19 чэрвеня 2009 пасля доўгай і цяжкай хваробы.

Творчасць

Аўтар сямі зборнікаў вершаў на туркменскай мове[2], кнігі паэзіі «Светлоликая» (на рускай мове). У 1981 годзе таксама выйшаў зборнік вершаў і паэм Авезбердыева «Viltis» (на літоўскай мове, пераклад Робертаса Кетуракіса(літ.) бел.). Авезбердыеў перакладаў на туркменскую мову творы літоўскіх паэтаў (Эдуардаса Межэлайціса, Саламеі Нерыс і інш.), асобныя вершы Расула Гамзатава, Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі і іншых літаратараў. Творы самога Авезбердыева перакладаліся таксама на нямецкую, украінскую, эстонскую, турэцкую, балгарскую, азербайджанскую, іспанскую, рускую, якуцкую і іншыя мовы[3].

Таксама вядомы сваёй журналісцкай дзейнасцю, працаваў карэспандэнтам туркменскай службы радыё «Свабодная Еўропа».

Узнагароды

Узнагароджаны памятным медалём і дзвюма ганаровымі граматамі Літоўскай рэспублікі.

8 верасня 2004 Авезбердыеў атрымаў прэмію «David Burke Distinguished Journalism Award»[4].

Зноскі

  1. ТУРКМЕНИСТАН: ДАВЛЕНИЕ НА СЕМЬЮ КОРРЕСПОНДЕНТА РАДИО «СВОБОДА» САПАРМУРАДА ОВЕЗБЕРДЫЕВА (руск.)
  2. Издания — S.O. Поэт и Журналист Архівавана 4 сакавіка 2016.(руск.)
  3. Гл. № 1
  4. Burke Awards — 2004 Winners Архівавана 15 кастрычніка 2011. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (23):
Перакладчыкі на туркменскую мову
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Журналісты паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Туркменістане
Асобы
Паэты Туркменістана
Памерлі ў 2009 годзе
Журналісты Туркменістана
Паэты СССР
Паэты паводле алфавіта
Перакладчыкі паводле алфавіта
Туркменскамоўныя паэты
Перакладчыкі СССР
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Рускамоўныя паэты
Пісьменнікі паводле алфавіта
Перакладчыкі з літоўскай мовы
Перакладчыкі Туркменістана
Нарадзіліся ў 1939 годзе
Журналісты СССР
Нарадзіліся 21 лютага
Памерлі 19 чэрвеня
Памерлі ў Вірджыніі