wd wp Пошук:

Генадзь Уладзіміравіч Анашкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анашкін. Генадзь Уладзіміравіч Анашкін (17 снежня 1968, Самара) — расійскі ваенны лётчык, Герой Расіі. У жніўні 2008 — камандзір 104-га гвардзейскага Чырванасцяжнага дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой дывізіі, гвардыі палкоўнік.

Біяграфія

Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча (1993), Агульнавайскавую акадэмію Узброеных Сіл РФ (2003). Служыў у паветрана-дэсантных войсках, у 1999—2000 камандаваў парашутна-дэсантным батальёнам у складзе Міратворчых Сіл у Рэспубліцы Боснія і Герцагавіна.

З чэрвеня 2007 года — камандзір 104-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі (Пскоў). Раніцай 8 жніўня 2008 года полк быў падняты па трывозе, праз некалькі гадзін палкоўнік Анашкін на чале батальённай тактычнай групы выляцеў у Паўночную Асецію, а ў ноч на 9 жніўня група пад яго камандаваннем пачала марш у Паўднёвую Асецію. Да раніцы 9 жніўня дэсантнікі вышлі да ўскраін Цхінвала.

10 жніўня група ў складзе дзвюх парашутна-дэсантных рот на БМД, узмоцненая чатырма самаходнымі ўстаноўкамі «Нона» і 4-мя БТР рушыла ў глыбокі рэйд па тылах грузінскіх войск да горада Горы. На працягу марша падвяргалася атакам грузінскай авіяцыі, зенітнымі сродкамі быў збіты 1 штурмавік. У раёне сяла Хетагурава група была абстраляна грузінскімі танкамі, у гэтым бою праціўнік быў вымушаны адступіць.

Падыйшоўшы да Горы, дэсантнікі раптоўным ударам захапілі грузінскую ваенную базу Вазіяні, гарнізон, які значна пераўзыходзіў па колькасці дэсантнікаў, разбегся, былі захоплены шматлікія трафеі. У выніку дзёрзкага рэйду быў дэзарганізаваны тыл грузінскіх войск, парушана кіраванне, узнікла масавая паніка, без бою была кінута значная колькасць ваеннай тэхнікі і маёмасці. Днём 12 жніўня пасля ўпартага бою была захоплена пануючая вышыня з тэлевышкай, у баі з абараняючымся праціўнікам знішчаная артылерыйская батарэя грузінскай арміі. За перыяд рэйду група страціла 1 вайскоўца загінуўшым і 9 параненых.

За мужнасць і гераічнасць, праяўленыя пры выкананні воінскага доўгу, Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 5 верасня 2008 года гвардыі палкоўніку Анашкіну Генадзю Уладзіміравічу прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

Спасылкі

Генадзь Уладзіміравіч Анашкін на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Першай чачэнскай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мужнасці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Суворава
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За воінскую доблесць» (Мінабароны) 2 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў Паўднёвай Асеціі (2008)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» (Мінабароны Расіі) 3 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За воінскую доблесць» (Мінабароны) 1 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці паветрана-дэсантных войскаў СССР і Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Генерал арміі Маргелаў» (Мінабароны Расіі)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» (Мінабароны Расіі) 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Удзельнікі Другой чачэнскай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» (Мінабароны Расіі) 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самары