wd wp Пошук:

Самарскі метрапалітэн

Самарскі метрапалітэн — пяты па ўводу ў эксплуатацыю ў Расіі, другі ў Прыволжскай федэральнай акрузе, дванаццаты на

постсавецкай прасторы. Адзін з відаў гарадскога пасажырскага транспарту Самары.

Да 1992 года - Куйбышаўскі метрапалітэн, з кастрычніка 2013 года мае імя А. А. Расоўскага.

Самарскі метрапалітен складаецца з 1-й лініі і 10-ці станцый

Першая лінія
Алабінская
Расійская
Маскоўская
Гагарынская
Спартыўная
Савецкая
Пабеда
Безымянка
Кіраўская
ЦЧ-1 «Кіраўскае»
Юнгарадок

Гісторыя

Куйбышаўскі аблвыканкам упершыню выдаў інстытуту «Метрагіпратранс» заданне на распрацоўку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання мэтазгоднасці будаўніцтва метрапалітэна ў горадзе Куйбышаве ў верасні 1968 года. У 1977 годзе Міністэрства шляхоў зносін СССР зацвердзіла тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне на праектаванне і будаўніцтва першай чаргі метрапалітэна ў Куйбышаве. Савет Міністраў СССР таксама дазволіў прыступіць да распрацоўкі тэхнічнага праекта Куйбышаўскага метрапалітэна. Складанне было даручана «Метрагіпратрансу», а распрацоўка працоўнай дакументацыі - яго філіялу - «Горькаўметрапраекту».

У 1978 годзе, Куйбышаўскі трэст інжынерна-будаўнічых пошукаў вырабіў неабходныя для праектавання інжынерна-геалагічныя пошукі на трасе першай чаргі метро. Было прасвідравана ў агульнай складанасці 6700 пагонных метраў разведачных свідравін. У гэтым жа годзе Савет Міністраў СССР сваім распараджэннем дазволіў прыступіць да падрыхтоўчых работ па будаўніцтве метрапалітэна і вылучыў на гэта сродкі. 9 студзеня 1979 года Міністэрствам шляхоў зносін СССР выдадзены загад № 101 «Аб арганізацыі Дырэкцыі па будаўніцтве Куйбышаўскага метрапалітэна». Начальнікам Дырэкцыі прызначаны Карпуленка Ф. Н., галоўным інжынерам Нахрын В. Ф., якая да 1987 года самастойна ажыццяўляла функцыі заказчыка, а пасля арганізацыі Упраўлення метрапалітэна ўвайшла ў яго склад як структурнае падраздзяленне.

23 мая 1980 года Савет Міністраў СССР зацвердзіў тэхнічны праект будаўніцтва першай чаргі метро працягласцю 17,32 кіламетраў. Для будаўніцтва метрапалітэна загадам у Куйбышаве быў арганізаваны тунэльны атрад № 30. Забітая першая паля на будаўніцтве станцыі «Кіраўская», на трасе метро выняты першы кубаметр грунта. Пачаты работы па будаўніцтве перагона па вул. Нова-Садовая, у раёне скрыжавання з пр. Леніна, затым гэтыя тунэлі былі закансерваваны.

У 1981 годзе быў змантаваны першы праходчы шчыт, брыгадай праходчыкаў пройдзены першыя метры тунэлю на перагоне паміж станцыямі «Безымянка» і «Кіраўская». У наступным годзе пачалосб будаўніцтва станцыі «Безымянка». Таксама ў 1982 годзе ў адпаведнасці з рашэннем бюро абкама КПСС і аблвыканкама створаны штаб па будаўніцтве комплексу аб’ектаў метрапалітэна.

У 1983 годзе пачалося будаўніцтва станцыі «Перамога», электрадэпо, інжынернага корпуса кіравання метрапалітэна, праходка тунэляў адкрытым спосабам паміж станцыямі «Безымянка», «Перамога», «Савецкая».

У 1986 годзе ўведзены ў эксплуатацыю шпаломонтажный цэх, і пачалася кладка пастаянных чыгуначных шляхоў у тунэлі паміж станцыямі «Безымянка» і «Перамога», а таксама разгарнулася будаўніцтва станцыі «Юнгарадок».

У лістападзе 1987 года па пускавому участку метро прайшоў першы цягнік. 25 снежня быў адпісаны Акт дзяржаўнай камісіі аб прыёме ў эксплуатацыю першага ўчастка Куйбышаўскага метрапалітэна працягласцю 4,5 кіламетра ў складзе 4 станцый, электрадэпо і іншых аб’ектаў. Першы цягнік з удзельнікамі будаўніцтва метро правялі машыністы-інструктары В. Каюкоў, С. Пісарэнка (г. Мінск), машыніст В. Уланаў.

У 1987 годзе пачалося будаўніцтва станцыі «Савецкая», а на станцыі «Спартыўная» быў завершаны мантаж жалезабетонных канструкцый аднаго з вестыбюляў, прыступілі да праходцы тунэляў паміж станцыямі «Праспект Гагарына» і «Спартыўная» і ў напрамку ад станцыі «Праспект Гагарына» да станцыі «Праспект К.Маркса» (пасля - «Маскоўская»).

У 1989 годзе была завершана праходка тунэляў другога пускавога ўчастка да станцыі «Гагарынскай». Падрыхтавана пад аздабленне станцыя «Спартыўная». Таксама у гэтым годзе здадзена пад мантаж абсталявання трансфарматарная падстанцыя на станцыі «Савецкая».

У ліпені 1990 пачаліся работы па абсталяванні пляцовак, вынасу камунікацый з месца будаўніцтва станцый «Маскоўская» і «Расійская».

У 1991 годзе пасля распаду СССР Куйбашаўскі метрапалітэн быў пераіменаваны ў Самарскі метрапалітэн. Да канца года быў адкапаны катлаван станцыі «Маскоўская», пачаты работы па ўзвядзенню станцыі.

25 сакавіка 1993 года ўведзена ў эксплуатацыю станцыя «Спартыўная» з перагонам да станцыі «Савецкая». Рух на ўчастку паміж станцыямі «Перамога» і «Спартыўная» ажыццяўлялася адным складам «чоўнавым» спосабам па 2-му шляху. Працягласць дзеючай лініі павялічылася на 1,44 км, пасажырапаток узрос на 12-15 тыс. чалавек у дзень. 30 снежня была ўведзена ў эксплуатацыю станцыя «Гагарынская». З уводам станцыі пачаўся рух па схеме на ўсім участку «Юнгарадок-Гагарынская».

У 2002 годзе адноўлена будаўніцтва станцыі «Расійская». 27 снежня ўведзена ў эксплуатацыю станцыя «Маскоўская». Яна будавалася 12 гадоў.

У лютым 2007 года аачалася праходка тунэляў да станцыі «Алабінская». 26 снежня адкрыта 9-я станцыя метрапалітэна «Расейская». Будаўніцтва прызнана спецыялістамі Падліковай палаты РФ самым эканамічным у краіне.

У траўні 2008 года пачалася праходка тунэля да станцыі «Алабінская». Завершана у жніўні.

1 лютага 2015 года ўведзена ў эксплуатацыю станцыя метрапалітэна «Алабінская».[1]

Спасылкі

  1. История Самарского метрополитена
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Самарскі метрапалітэн
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта