wd wp Пошук:

Салідарныя з Беларуссю

Салідарныя з Беларуссю (польск.: Solidarni z Białorusią), назва і лозунг шэрагу канцэртаў, праведзеных польскай грамадскай арганізацыяй Ініцыятыва «Вольная Беларусь»(польск.) бел. у Варшаве на Замкавай плошчы. На канцэртах выступаюць польскія і беларускія музыкі (Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Кулінковіч, Руся і інш.), а таксама прамаўляюць беларускія апазіцыйныя палітыкі і культурныя дзеячы (напр., Зміцер Колас) і дэманструюцца відэахронікі з Беларусі.

Канцэрт у 2006 годзе.
Канцэрт у 2009 годзе.

Гісторыя

Канцэрт у 2009 годзе.

2011 год — Пачуй нас!

У 2011 годзе імпрэза распаўсюдзілася на іншыя гарады, як польскія, так і замежныя. Лёзунг канцэрта ў гэтым годзе быў «Пачуй нас!».

Польшча

Канцэрт у 2011 годзе.
Канцэрт у 2011 годзе.

Галоўны канцэрт адбыўся на плошчы Дэфляд у Варшаве а 18:30. Выступалі тры беларускія гурты (Крама, Рэха, Vinsent) і тры польскія (Akurat, Януш Сташэўскі i Maleo Reggae Rockers)[3]. Вядучым канцэрта быў Роберт Ляшчыньскі[4]. Крыху раней у той самы дзень праводзілася гарадская гульня, падчас якой удзельнікі маглі адчуць сябе прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Падчас конкурсаў стваралася ілюзія рэалій барацьбы з дыктатурай, такіх як: расклейванне плакатаў, тайнае разношанне ўлётак, пазбяганне агентаў і міліцыі, карыстанне тэлефонам, які падслухоўваецца[5].

У Беластоку 26 сакавіка а 17.00 у клубе «Loft» адбыўся канцэрт, на якім выступілі чатыры мясцовыя гурты (Miejski Klub Przyjaciół Chilloutu, Scrapped Culture, Blow Art i The Greed), а таксама беларускі гурт Relikt. Імпрэзе папярэднічаў «Марш вольнасці», які распачнуўся каля помніка Юзафу Пілсудскаму паўгадзіны раней перад канцэртам[6]. Яго арганізатарамі былі таварыства «Маладыя дэмакраты» і Моладзевая гарадcкая Рада ў Беластоку. Удзельнікі (каля 20 маладых людзей) патрабавалі ад уладаў Беларусі вызвалення вязняў і спынення палітычных рэпрэсій[7].

У Гданьску 26 сакавіка а 13:30 у тэатры «Акно» адбыўся міні-канцэрт беларускага гурта «Рэха». Папярэднічала імпрэзе дэманстрацыя каля Гоўгага таргу, якая падтрымлівала змаганне з беларускім рэжымам. Арганізатарамі мерапрыемства былі студэнты з Беларусі, якія навучаюцца ў Труймясце, навуковае таварыства UG «Мазаіка», бюро «Гданьск і Метраполія Еўрапейская сталіца культуры 2016 — кандыдат», а таксама дзеючае ў Сопаце Беларускае культурнае таварыства «Хатка»[8].

У Катавіцах 27 сакавіка а 18 гадзіне на вуліцы Мар’яцкай адбыўся канцэрт, на якім выступілі тры польскія гурты: Cała Góra Barwinków, Leniwiec i Radical Garaża, а таксама беларускі гурт з Полацка — Indra. Канцэрт пачаўся з уступнага слова еўрапарламентарыя др Марка Мігальскага, які выразіў падтрымку для падобных ініцыятыў. Таксама выступіў Эдуард Гладышаў, беларускі студэнт і апазіцыянер з Кракава, які распавёў аб парушэнні правоў чалавека і асноваў дэмакратыі ў Беларусі. На канцэрт прыйшлі некалькі соцен чалавек рознага ўзроста, сярод якіх былі і беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Катавіцах. Арганізатарам мерапрыемства было таварыства Праэкт Сілезія, а са-арганізатарамі Бюро дэпутата Еўрапейскага парламента др-а Марка Мігальскага і горад Катавіцы[9][10].

У Кельцах 25 i 26 сакавіка ад поўдня да вечара ў клубе Woor на плошчы Свабоды адбываліся «Дні салідарнасці з Беларуссю». Была арганізавана акцыя пісання апеляцыйных лістоў да ўладаў Беларусі з патрабаваннем вызваліць апазіцыянераў. Круцілі дакументальныя фільмы пра палітычную і грамадскую сітуацыю ў Беларусі, адносіны беларускай апазіцыі і іншыя беларускія фільмы. У першы дзень імпрэзы адбылася дыскусія на тэму Беларусі, у якой удзельнічалі грамадскія дзеячы і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый. Арганізатарамі мерапрыемтва былі таварыства Цэнтр валанцёрства і Ініцыятыва Вольная Беларусь, каардынатаркай была Эмілія Міхта[11].

У Кракаве культурныя падзеі цягнуліся тры дні. У чацвер 24 сакавіка а 17 гадзіне ў Малым калегіуме Paderevianum адбылася дыктоўка з беларускай мовы. Тэкст дыктоўкі распрацаваў Дзмітрый Клабанаў, працаўнік Інстытута ўсходнеславянскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта, аўтар кнігі «Крок за крокам знаёмімся з Беларуссю». У пятніцу 25 сакавіка ў клубе Ціша на вул. Брацкай 3-5 а 18 гадзіне адбылася выстаўка жывапісу і графікі беларускай артысткі, блёгеркі і радыё вядучай Нікі Сандрос. Пасля выстаўкі адбыўся невялікі канцэрт беларускай песні ў выкананні маладога беларускага музыкі Нікіфара Маліноўскага. У суботу 26 сакавіка ў кавярні Наварольскі ў Сукенніцах а 19 гадзіне быў арганізаваны вечар беларускай і польскай паэзіі. Свае вершы чыталі паэты з Беларусі: Ірына Хадарэнка і Павел Надольскі. Вершы іншых беларускіх і польскіх паэтаў у арыгінале і ў перакладзе чыталі студэнты Дзяржаўнай Вышэйшай тэатральнай школы і члены Беларускага таварыства[12].

У Сопаце 25 сакавіка а 19 гадзіне ў канцэртнай залі Polskiej Filharmonii Kameralnej і ў Лясной оперы адбыўся канцэрт беларускіх музыкантаў: барда Змітра Вайцюшкевіча і гурта Рэха. Канцэрт быў платны. Арганізатарамі былі беларускія студэнты з Гданьскага ўніверсітэта, члены студэнцкага навуковага таварыства UG «Mozaika», пры падтрымцы Ініцыятывы Вольная Беларусь, Беларускага культурнага таварыства «Хатка», бюро «Гданьск і Метраполія Еўрапейская сталіца культуры 2016 — кандыдат» і таварыства «Гарадская культура». Мерапрыемства прайшло пры ганаровай падтрымцы прэзідэнта Сапота Яцака Карноўскага[13].

У Шчэціне 13 сакавіка а 18 гадзіне ў Доме культуры «Славянін» адбыўся канцэрт гуртаў: Rowdyside, Annalisa, Kumka Olik i Titus Tommy Gunn. У перарыве паміж імі выступіў Францішак Вячорка, беларускі дзеяч апазіцыі. Канцэрт быў платным, а ўвесь даход з імпрэзы быў перададзены на статутныя мэты Ініцыятывы Вольная Беларусь. Арганізатарамі былі: I агульнаадукацыйны ліцэй у Шчэціне, Дом культуры «Славянін» і Еўрапейскае таварыства студэнтаў права Liceum ELSA Szczecin. Імпрэзу падтрымалі: гміна Новая Варпно, Павятовае стараства ў Паліцах, Заходняпаморская Управа Маршалкоўскі, Урад горада Шчэцін, Шчэцінскі Універсітэт, Gazeta Wyborcza Szczecin, Polskie Radio Szczecin[14].

Інцыдэнт у Влацлаўку

Імпрэза ў межах акцыі «Салідарныя з Беларуссю» планавалася таксама ва Улацлаўку. Ініцыятарам і арганізатарам была няўрадавая арганізацыя Праэкт Улацлавак. 22 сакавіка ў Аб’яднанні каталіцкіх школ павінна было адбыцца спатканне моладзі з беларускім апазіцыяністам, а 27 сакавіка ў Влацлаўскім цэнтры культуры планаваўся канцэрт беларускага фольк-рокавага гурта з Гомля Бан Жвірба і двух влацлаўскіх музычнах гуртаў на разагрэве. Перад канцэртам планавалася правядзенне конкурса на лепшую карыкатуру Аляксандра Лукашэнкі. Арганізатары чакалі, што прыйдзе каля 300—400 гледачоў, якім бы раздалі бела-чырвона-белыя стужкі, што сімвалізуюць салідарнасць з дэмакратычнымі памкненнямі беларусаў. Імпрэза павінна была быць бясплатнай. Яе кошт, які складаўся з транспарта і начлега беларускіх музыкантаў, друкавання плакатаў, збіраўся ўзяць на сябе Влацлаўскі цэнтр культуры[15].

Мерапрыемства аднак не адбыліся. За два тыдні перад імпрэзай адмовіўся Влацлаўскі цэнтр культуры, падобна зрабіла Аб’яднанне каталіцкіх школ. Арганізатары прабавалі перанесці мерапрыемства, аднак дзве школы, да якіх яны тэлефанавалі, таксама адмовіліся. Паводле Марьюша Серачкевіча з Праэкта Улацлавак, які быў каардынатарам мерапрыемства, адмову неафіцыйна тлумачылі палітычнымі прычынамі, паясняючы тым, што ўлады горада не жадаюць праводзіць мерапрыемствы, на якіх крытычна выступаюць супраць уладаў Беларусі[15]. Влацлавек зяўляецца партнёрскім горадам беларускага Магілёва і цесна з ім супрацоўнічае[16]. Згодна Серачкевічу, улады горада ўжо раней негатыўна рэагавалі на акцыі, якія асуджаюць парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Паводле прадстаўнікоў Влацлаўскага цэнтра культуры, імпрэзу трэба было адмяніць з фінансавых прычын, паколькі нечакана там трэба было зрабіць рэмонт[15].

Свет

У 2011 годзе канцэрты ў межах акцыі Салідарныя з Беларуссю адбыліся першы раз таксама па-за межамі Польшчы. 26 красавіка ў Вільні ў Доме нацыянальных меньшасцей арганізалі святочную імпрэзу ў гонар 93й гадавіны аб’яўлення незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Падчас мерапрыемства былі прачытаны некалькі рэфератаў на гістарычную тэматыку, а таксама выступілі барды з Вісагінаса. Арганізатармі было Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні пры падтрымцы Ініцыятывы Вольная Беларусь. Каардынатарам быў Уладзіслаў Гурыновіч[17].

Крытыка

Канцэрты «Салідарныя з Беларуссю» сцярпелі хвалю крытыкі, асабліва акцыі 2007 і 2008 гадоў. Так, арганізатарам закідваюць камерцыялізацыю праекта[18], выкананне англамоўных песень замест беларускамоўных[19] і інш.

Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «naviny.by» у 2008 годзе давала такую ацэнку фестывалю: «Не трэба думаць, што калі ў Польшы ёсць праект „Салідарныя з Беларуссю“, ён зацікаўлены ў беларускай музыцы. У самой назве акцыі — квінтэсенцыя прыярытэтаў: „Салідарныя з Беларуссю“, а не „Прыйшлі паслухаць беларускую музыку“»[20].

Зноскі

  1. http://www.euroradio.fm/by/421/listentous/14865/(недаступная+спасылка)
  2. http://www.solidarnizbialorusia.pl/by/koncert.html
  3. Usłysz Białoruś: w niedzielę wielki koncert
  4. Dodali otuchy pod Pałacem. Solidarni z Białorusią
  5. Gra miejska o białoruskiej opozycji
  6. Koncert « Solidarni z Białorusią» po raz pierwszy w Białymstoku
  7. W Białymstoku odbyła się akcja Solidarni z Białorusią(недаступная спасылка)
  8. Solidarnie z Białorusią
  9. «Solidarni z Białorusią» po raz pierwszy w Katowicach(недаступная спасылка)
  10. Koncert Solidarni z Białorusią Архівавана 2 жніўня 2012.
  11. Kielce: Dni Solidarności z Białorusią(недаступная спасылка)
  12. Solidarni z Białorusią(недаступная спасылка)
  13. Solidarni z Białorusią — Wolność Kultury, Kultura Wolności
  14. «Solidarni z Białorusią»
  15. 1 2 3 Włocławek odwołał solidarność z Białorusią
  16. Miasta partnerskie Архівавана 10 лістапада 2011.
  17. Салідарныя з Беларуссю ў Вільні — 26 сакавіка
  18. http://naviny.by/rubrics/opinion/2008/04/03/ic_articles_410_156395
  19. http://www.pro-rock.pl/index.php?publicystyka=1&id=11
  20. Камоцкая, Кася Кася Камоцкая. ШОУ-БІЗ. Салідарны з рок-н-ролам? (бел.)  (недаступная спасылка). naviny.by (17 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2015. Праверана 3 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Культура Польшчы
Катэгорыя·Музыка Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музычныя фестывалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай