wd wp Пошук:

Ранетое сердце

«Ранетое сердце» (бел.: Параненае сэрца) — дэбютны альбом беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі». Запісаны на студыі «Меццо-Форте».

Крытыка

Музычны крытык Зміцер Безкаравайны назваў альбом «адным з самых недаацэненых у беларускай рок-музыцы»[1].

Меркаванне музычнага крытыка Сяргея Будкіна:

" Як старыя мэляманы працягваюць слухаць «бітлоў» выключна на кружэлках, так і гэты альбом варта пракручваць толькі на касэтах. Ды й у іншым варыянце ён не выдаваўся. Гэткая клясіка жанру. Варта сказаць да таго, што «Ранетае сэрца» ня толькі падарыла новых герояў беларускай музычнай прасторы, але і спарадзіла да халеры пустых падражальнікаў, якія сфармавалі зусім іншы кантэкст, ад якога хочацца ўжо не сьмяяцца, а бедаваць. Цэнтральныя трэкі: 1—11, выпадае хіба ўжо зусім «лабавая» песьня «Мяцеліца» "

Музычны эксперт Алег Клімаў выказаў меркаванне, што альбом здзейсніў рэвалюцыю ў беларускай рок-музыцы сярэдзіны 1990-х гадоў і стаў папярэднікам наступнага трыумфа гурта як на радзіме, так і за яе межамі.

Спіс кампазіцый

Назва Працягласць
1. «Ау» 03:20
2. «Любови капец» 02:55
3. «Ливни осенние» 05:15
4. «Паренек под следствием» 03:40
5. «Метелица» 04:00
6. «Зеленоглазое такси» 03:40
7. «Любовь» 03:45
8. «Ранетое сердце» 05:30
9. «Не давай» 05:15
10. «Пастушок» 04:00
11. «Цыки-цык» 02:45

Выканаўцы

Удзельнікі

Зноскі

  1. Ляпис Трубецкой «Ранетое сердце» (нявызн.). experty.by (17 чэрвеня 2008). Праверана 2 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Альбомы 1996 года
Катэгорыя·Альбомы гурта «Ляпіс Трубяцкі»