wd wp Пошук:

Губны гармонік

Губны гармонік — распаўсюджаны язычковы музычны інструмент.

Усярэдзіне губнога гармоніка знаходзяцца медныя пласцінкі (язычкі), якія калыхаюцца ў струмяні паветра, які стварае музыка. У адрозненні ад іншых язычковых музычных інструментаў гармонік не мае клавіятуры. Замест клавіятуры выкарыстоўваецца язык і вусны для выбару адтуліны (як правіла яны размешчаныя лінейна), якая адпавядае патрэбнай ноце.

Губны гармонік часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў такіх музычных кірунках, як блюз, фолк, блюграс, блюз-рок, кантры, джаз.

Спасылкі

У Вікі-Кнігах можна знайсці дадатковыя матэрыялы па тэме: «Губны гармонік»

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Аэрафоны
Катэгорыя·Духавыя музычныя інструменты