wd wp Пошук:

Падольскае ваяводства

Падольскае ваяводства[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 года — у Рэчы Паспалітай). Адміністрацыйны цэнтр — горад Камянец-Падольскі.

Апісанне

Гродавым старостам быў камянецкі староста, якому падпарадкоўваўся і Ляцічаўскі замак. Сядзіба пасольскага і дэпутацкага сойміка знаходзілася ў Камянцы-Падольскім.

У сувязі з акупацыяй Падолля туркамі пасля Бучацкай дамовы, у 1672—1676 гадах сеймікі праводзіліся ў Галічы, а ў 1677—1698 гадах у Львове.

Межы ваяводства прасціраліся ад ракі Стрыпы да Валачыска да Янушполя, з усходу — рака Мурахва. Паўднёвую мяжу ад Малдовы складаў Днестр, а заходнюю ад Пакуцця — рэкі Днестр і Стрыпа.

Ваяводства падзялялася на тры паветы: Камянецкі, Ляцічаўскі, Чырвонагродскі. Мела трох сенатараў у Сенаце Рэчы Паспалітай.

Герб — залатое сонца на белым полі.

Пасля 1793 года ваяводства ператворана ў Падольскую губерню Расійскай імперыі.

Найбуйнейшыя гарады

Каралеўскія

Прыватныя

Ваяводы

Заўвагі

  1. па-лацінску: Palatinatus Podoliae, па-польску: Województwo podolskie
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Падольскае ваяводства
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў