wd wp Пошук:

Рускае ваяводства

Рускае ваяводства (укр.: Руське воєводство, руск.: Ру́сское воево́дство, польск.: Województwo ruskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польскага каралеўства, якая ўвайшла ў яго склад як спадчына каралеўскага дамена, якая складала частку Малой Польшчы. Ваяводства ўтворана каля 1434 г., з тых земляў Галіцка-Валынскага княства (Каралеўства Русі), якія былі захоплены ў апошняй чвэрці XIV ст.. Адміністрацыйным цэнтрам Рускага ваяводства быў горад Львоў.

Да заняцця гэтых земляў Казімірам Вялікім (1340 г.) тут знаходзіліся тры асобныя старажытнарускія княствы (Львоў, Галіч, Перамышль), пасля аб’яднаных пад назваю Каралеўства Русь ці Руская зямля. У 1254 г. Данііл Галіцкі прыняў у г. Драгічыне тытул «караля Русі» ад Папы Рымскага Інакенція IV, заснаваўшы Галіцкі каралеўскі Дом. Нашчадкі Данііла Раманавіча Галіцкага мелі тытул «Rex Russiae» (часцей «Regis Rusie») і «duces totius terrae Russiae, Galicie et Ladimirie» («кароль Русі» і «князь уся зямлі рускай, Галіцкай і Уладзімірскай».

Каля 1434 кароль Уладзіслаў III Варненчык выдаў прывілей, які зраўняў у правах галіцка-рускіх баяраў з польскаю шляхтай, з гэтага часу ўсе шляхцічы і магнаты не плацілі падаткі, а абавязаны былі несці толькі ваенную службу. Назва «баярын» замянялася паняццем «пан». На чале адміністрацыі стаяў рускі ваявода (польск.: Wojewoda ruski, укр.: воєвода руський), якога прызначаў кароль з ліку буйных землеўладальнікаў.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Рускае ваяводства
Гісторыя Львоўскай вобласці