wd wp Пошук:

Фларэнтыйская рэспубліка

Фларэнтыйская рэспубліка (лац.: Respublica Florentina, італ.: Repubblica di Firenze, Repubblica fiorentina) — незалежная рэспубліка ў Паўночнай Італіі, якая існавала ў 1115—1185 і 1197—1532 гадах. Паўстала як незалежная камуна горада Фларэнцыі, неўзабаве падпарадкавала сабе большую частку паўночнай і цэнтральнай Тасканы і пачала граць адну з найважнейшых роляў у палітычнай сістэме сярэднявечнай Італіі. Фларэнтыйская рэспубліка стварыла складаную сістэму кіравання, заснаваную на недапушчэнні ўзурпацыі ўлады адной асобай і досыць шырокай ўцягнутасці грамадзян у фарміраванне дзяржаўных органаў. У XIII—XIV стагоддзях эканамічнае развіццё Фларэнцыі апярэджвавала практычна ўсе іншыя дзяржавы не толькі Італіі, але і Еўропы. Тут упершыню зарадзілася мануфактурная вытворчасць і пачаліся сацыяльныя канфлікты паміж наёмнымі працоўнымі і патрыцыятам. З 1434 у Фларэнцыі ўсталявалася ўлада роду Медычы, пры якіх дзяржава трансфармавалася ў аднаасобную сіньёрыю. У XIV стагоддзі Фларэнцыя стала вядучым цэнтрам італьянскага Адраджэння, у якім стваралі Дантэ, Петрарка, Бакача, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Макіявелі і многія іншыя. У перыяд Італьянскіх войнаў у рэспубліцы быў усталяваны ураўняльны тэакратычны рэжым Саванарола, аднак пры падтрымцы Францыі і папства, Медычы ў 1512 годзе аднавілі сваю ўладу. У 1532 годзе Рэспубліканскае кіраванне Фларэнцыі было ліквідавана, і краіна ператварылася ў спадчынную манархію — Фларэнтыйскае герцагства (з 1569 — вялікае герцагства Тасканскае).

Зноскі

  1. http://www.anriintern.com/regional_geography/itl5.html (недаступная спасылка — гісторыя)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Еўропы
Катэгорыя·Італьянскія дзяржавы
Катэгорыя·Гісторыя Фларэнцыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1115 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Зніклі ў 1532 годзе