wd wp Пошук:

Sorbus persica

Sorbus persica — від раслін роду рабіна (Sorbus) сямейства ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Дрэва, якое дасягае вышыні 7-9 метраў, з прамым сцяблом, на якім чаргова размешчаны пласцінкі тупога ці вострага лісця даўжынёй 5-8 і шырынёй 4-6 см на чарашках[3].

Белыя кветкі з актынаморфным 5-пялёсткавым калякветнікам сабраны ў шчыткападобнае суквецце[3].

Плод — сакавіты круглявы яблык чырвонага ці сіняга колеру[3]. Цвіце ў чэрвені.

Арэал

Натуральнымі абласцямі распаўсюджання з’яўляюцца Азербайджан, Турцыя, Іран і Цэнтральная Азія (Туркменістан, Цянь-Шань і Паміра-Алай).

Расце на сярэдніх і вялікіх вышынях, распаўсюджана на скалістых участках.

Ахова

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Казахстана (2006), Кыргызстана (2006) і Туркменістана (1999)[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 Sorbus persica: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Рабіна
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)