wd wp Пошук:

Sorbus domestica

Sorbus domestica — дрэва або куст, від роду Рабіна сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Дрэва з павольным ростам вышынёй 15-20 м (рэдка да 30 м) з дыяметрам ствала да 1 метра, з шырокай, круглай кронай. Лісце даўжынёй 15-25 см, чарговае, пёрыстае, верхні бок матава-зялёны, трохі лямцава-апушаны, восенню жоўтае ці жоўта-аранжавае. Галіны спачатку шэра-лямцавыя, пазней голыя, чырвона-карычневыя. Кара маладых дрэў карычневая і гладкая, у старых дрэў яна патрэсканая і адслойвацца. Кветкі дыяметрам 13-18 мм, з пяццю белымі пялёсткамі і 20 тычынкамі крэмава-белага колеру. Цвіце ў красавіку-маі. Плады даўжынёй 2-3 см, зялёна-карычневага колеру, часта на асветленым сонечным святлом баку ярка-чырвоныя.

Арэал

Расце ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе, паўночна-заходняй Афрыцы і Малой Азіі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Рабіна
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Пладовыя дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Ягады
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы