wd wp Пошук:

Рабіна арыя

Рабіна арыя[3] (Sórbus ária) — від дрэў з роду Рабіна сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовае дрэва вышынёй 10-15 метраў або невысокі куст. Святлалюбнае, звычайна расце адзінкава, на добра асветленых участках, аддае перавагу вапнавым глебам.

Лісце рабіны арыя, у адрозненне ад рабіны звычайнай, суцэльнае, круглява-эліптычнае, скурыстае, па афарбоўцы зялёнае зверху і знізу белалямцавае.

Кветкі белыя, буйныя, сабраныя ў шчыткападобныя суквецці.

Плады чырванавата-аранжавыя, з сопкай мякаццю, ядомыя.

Арэал

Расліна горна-ляснога пояса Еўропы, а таксама Паўночнай Афрыкі і Малой Азіі. Расце на вышыні ад 500 да 1700 м над узроўнем мора.

Сістэматыка і сінанімія

Сінонімы: Crataegus aria L., Hahnia aria var. majestica Dippel, Pyrus aria (L.) Ehrh., Pyrus aria subsp. rupicola Syme, Sorbus aria f. aurea (Hesse ex Rehder) Rehder, Sorbus aria var. decaisneana (Lavallée) Rehder, Sorbus aria var. majestica (Dippel) C. K. Schneid., Sorbus aria var. salicifolia Myrin, Sorbus rupicola (Syme) Hedl.[4]

Прымяненне

Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна ў азеляненні і садаводстве. Плады служаць кормам для птушак, людзьмі ў ежу практычна не выкарыстоўваюцца з-за сухога сопкага смаку. Драўніна выкарыстоўваецца ў сталярнай справе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Sorbus aria information from NPGS/GRIN(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2009. Праверана 4 кастрычніка 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1763 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Рабіна
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Флора Еўразіі