wd wp Пошук:

Sorbus torminalis

Sorbus torminalis — від раслін з роду Рабіна (Sorbus) сямейства Ружавыя (Rosaceae)[3].

Батанічнае апісанне

Стройнае, прыгожае дрэва вышынёй да 25 метраў (звычайна бывае менш высокім — да 12 метраў)[3]. Кара на маладых галінах аліўкавага колеру, на старых цёмна-шэрая з вузкімі падоўжнымі расколінамі.

Лісце даўжынёй да 18 см, шырынёй да 10 см, яйкападобныя, з трыма — сям’ю вострымі лопасцямі. Хвосцік ліста даўжынёй 2-5 см.

Кветкі дыяметрам 6-8 мм, з белымі пялёсткамі сабраныя ў шчыткападобнае суквецце.

Плады шарападобныя або яйкападобныя, дыяметрам 8-18 мм, спачатку зеленаватыя, потым ад буравата-жоўтага да чырвона-карычневага колеру, пакрытыя светлымі чачавічкамі[3]. Утрымліваюць 1-3 семачкі. Паспяваюць у верасні[3].

Кара, пупышкі, лісце
Кветкі, плады

Распаўсюджанне

Дрэва ў восеньскай афарбоўцы ў Германіі

Расце ў Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі і на Каўказе, у краінах Еўропы з адносна мяккімі зімамі. У сярэдняй паласе Расіі недастаткова зімастойкая. Ва Украіне распаўсюджана ў заходнім і правабярэжнай Лесастэпе, у Карпатах і ў Крыму[3]. Расце ў другім ярусе лісцяных лясоў. Святлалюбная расліна. Расце па светлых, пераважна шыракалістых лясах.

Таксанамія

Гэты від часам выносяць у асобны род, Torminalis. Апошнія малекулярныя філагенетычныя даследаванні пацвярджаюць ранейшае таксанамічнае меркаванне, што віды з простым лісцем, якія традыцыйна ўваходзяць у род Sorbus, утвараюць монафілетычную групу, і від Sorbus torminalis мусіць быць уключаны ў кладу пад назвай Aria[4] (=род Aria або падрод роду Sorbus Aria(англ.) бел.) пад назвай Aria torminalis Beck.[5][6].

Значэнне і прымяненне

У кулінарыі

Лісце ў восеньскай афарбоўцы і плады

Плады ядомыя і смак падобныя на фінікі, хоць цяпер іх рэдка збіраюць для ежы. Яны звычайна занадта даўкія, каб есці, пакуль яны не пераспелі і падвергліся падмаражванню[3]. Плады могуць выкарыстоўвацца ў харчовай прамысловасці. Іх традыцыйна заварвалі ў гарбату, як сродак супраць колік. Лацінская назва дрэва — torminalis - азначае «добры пры коліках». Да інтрадукцыі хмеля, плады выкарыстоўваюцца для араматызацыі піва[7].

Іншае

Драўніна

Sorbus torminalis часта высаджваецца як дэкаратыўнае дрэва ў парках і садах.

Драўніна светлая з чырванаватым адценнем, льсніцца на зрэзе, цяжкая, цвёрдая, дробнаслойная, хутка высыхае і добра паліруецца. Яе цэняць у мэблевай прамысловасці і выкарыстоўваюць для вытворчасці музычных інструментаў і розных такарных вырабаў.

Было абрана дрэвам года(ням.) бел. у Германіі ў 2011[8] і дрэвам года ў Аўстрыі ў 2012[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 6 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Рябина обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 93-94. — 200 с. — 130 000 экз.
  4. Lo, E.Y.Y.; Donoghue, M.J. (2012). Expanded phylogenetic and dating analyses of the apples and their relatives (Pyreae, Rosaceae). 63. 230–243. doi:10.1016/j.ympev.2011.10.005.  CS1 maint: Uses authors parameter (link)
  5. The International Plant Names Index. http://www.ipni.org.
  6. Günther Beck von Mannagetta und Lerchenau(руск.) бел. (1892). Flora von Nieder-Österreich. Druck. http://bibdigital.rjb.csic.es/ing/Libro.php?Libro=4174. Retrieved on 23 кастрычніка 2016.  Архівавана 16 жніўня 2016.
  7. Monson-Fitzjohn, G. J. (1926) Quaint Signs of Olde Inns. London: Herbert Jenkins (reissued by Senate, London, 1994 ISBN 1-85958-028-9); pp. 34, 45
  8. Webseite baum-des-jahres.de Baum des Jahres Архівавана 23 лістапада 2010.
  9. Webseite elsbeere.at abgerufen am 10. Februar 2012

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Рабіна
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Флора Еўропы