wd wp Пошук:

Пётр Сафронавіч Рудзік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудзік. Пётр Сафронавіч Рудзік (29 чэрвеня 1913, Харкаў — 18 кастрычніка 2005) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1970).

Біяграфія

Скончыў у 1941 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1946 працаваў у БелНДІдзіпрасельбуд, у 19461978 гадах галоўны архітэктар праектаў[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года[1].

Творачасць

Асноўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў для сельскіх населеных месцаў. Найбольш значныя работы: забудова цэнтральных сядзіб калгасаў «Прагрэс» і «Гвардыя» Гродзенскага, імя Калініна Магілёўскага, імя Леніна Брэсцкага раёнаў[2] і інш., саўгасаў «Леніна» Горацкага, «Волма» Мінскага[1], забудова пасёлка эксперыментальна-паказальнага будаўніцтва ў саўгасе «Камуніст» Ельскага раёнаў (19701983; у сааўтарстве з В. Н. Емяльянавым), клуб і жылая забудова пас. Крупіца ў калгасе «Новы быт» Мінскага раёна (19551965), клубы ў Смілавічах, Рудзенску, Радашковічах, Лагойску, Петрыкаве (19531957), жылыя дамы ў эксперыментальна-паказальных пасёлках, цэнтральных сядзібах калгасаў «Чырвоная змена», «Прагрэс», саўгаса імя М. І. Калініна (19601967)[3] і інш. Аўтар шэрага тыпавых праектаў 1—2-павярховых (2- і 4-кватэрных) жылых дамоў, клубаў на 200—400 месцаў, дзіцячых дашкольных устаноў, адміністарцыйных, гандлёвых і грамадскіх будынкаў[1].

Памёр у 2005 годзе[2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1945), залаты, трыма сярэбранымі і бронзавымі медалямі ВДНГ СССР[3].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Рудзік Пётр Сафронавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 Рудик Петр Сафронович (1913) (руск.)
  3. 1 2 Рудик Петр Сафронович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы