wd wp Пошук:

Віктар Ніканавіч Емяльянаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Емяльянаў. Віктар Ніканавіч Емяльянаў (12 снежня 1926, г. Вінніца, Украіна — 12 мая 1990, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985).

Біяграфія

Скончыў у 1956 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1956 года архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар аддзела, кіраўнік сектара, намеснік галоўнага інжынера інстытута па архітэктуры[1], у 1986—1989 галоўны архітэктар інстытута[2] БелНДІдзіпрасельбуд.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года[1].

Пражываў у Мінску[1].

Творчасць

Галоўны кірунак творчасці — сельская архітэктура. Асноўныя работы: праекты планіроўкі і забудовы вёсак Верцялішкі калгаса «Прагрэс» Гродзенскага (1969, Дзяржаўная прэмія СССР 1971), Аснежыцы Пінскага, Пліса Смалявіцкага, Сноў Нясвіжскага раёнаў (усе 1968); Зашыр’е саўгаса «Камуніст» Ельскага (1970), Леніна Горацкага (1971), Мышкавічы калгаса «Світанак» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага (1972), Крупіца Мінскага раёнаў (1979, усе ў сааўт.)[2], Машканы саўгаса імя П. М. Машэрава Віцебскай вобласці (1981)[1] і інш.

Аўтар навуковых прац, у т.л. «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя сельскіх населеных месцаў Беларусі» (Мінск, 1984)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), шасцю медалямі ВДНГ СССР. 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1975, у аўтарскім калектыве) за лепшае рашэнне сельскіх пасёлкаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Емельянов Виктор Никонович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 Емяльянаў Віктар Ніканавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцы
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Памерлі 12 мая
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў