wd wp Пошук:

Тыпавыя серыі жылых дамоў

Тыпавыя серыі жылых дамоў — тыпы дамоў масавых серый, якія будаваліся ў гарадах СССР і ў некаторых краінах Варшаўскага дагавора, а таксама і ў шматлікіх капіталістычных краінах (Францыя, ФРГ, Паўднёвая Карэя) якія з’яўляюцца асновай архітэктурнага аблічча шэрагу спальных раёнаў гэтых гарадоў. Па тэхналогіі будаўніцтва серыйныя дамы падзяляюцца на панэльныя, блокавыя і цагляныя.

Гісторыя

Блокавыя будынкі, якія будаваліся ў ГДР

У сілу палітычных, ідэялагічных і дэмаграфічных прычын, перыяд хрушчоўскай «адлігі» быў першым у гісторыі савецкай планавай эканомікі, калі поруч з развіццём цяжкай прамысловасці меркавалася значнае павелічэнне вытворчасці спажывецкіх тавараў і ўсяго, што звязана патрэбамі людзей, а не ваенна-прамысловага комплексу і рэсурсаспажывальных сыравінных галін.

СССР

У СССР прадвеснікамі будучага масавага будаўніцтва на аснове індустрыяльных блокаў і панэляў сталі шлакаблокавыя «сталінкі». Архітэктура гэтых будынкаў утылітарная, адсутнічаюць упрыгожванні, неатынкаваны сілікатная цэгла для вонкавых сцен, амаль што плоскія фасады са стандартным ляпным дэкорам. Першы ў СССР чатырохпаверховы каркасна-панэльны дом пабудаваны ў 1948 годзе ў Маскве на Праспекце Будзёнага, 43 (Г. Кузняцоў, Б. Смірноў)[1]. У гэты час кіраўніцтвам краіны перад будаўнікамі была пастаўлена задача стварыць максімальна танны праект жылога дома з магчымасцю пасямейнага засялення .

Першым этапам выканання гэтай задачы з’яўлялая ўкараненне ідэі індустрыяльнага панэльнага домабудавання з нясучым каркасам. у 19481951 годзе М. В. Пасохін, А. А. Мндаянц і В. П. Лагуценка забудавалі 10-паверховымі каркасна-панэльнымі дамамі квартал у Маскве (вуліцы Куусінена, Зорге). У гэтым жа годзе распрацаваны праект бескаркаснага панэльнага дома (будуюцца з 1950 года ў Магнітагорску). у 1954 годзе ў Маскве на 6-й вул. Кастрычніцкага поля пабудаваны 7-паверховы бескаркасны панэльны дом (Г. Кузняцоў, Б. Смірноў, Л. Врангель, З. Несцерава, Н. А. Осцерман). Хрушчоўкі, якія праектаваліся з канца 1940-х, пайшлі ў серыю пасля гістарычнай пастановы 1955 года «Аб знішчэнні залішкаў у праектаванні і будаўніцтве» («знешне-паказны бок архітэктуры, збытны вялікімі празмернасцямі», характэрны для сталінскага перыяду, зараз «не адпавядае ліні Партыі і Кіраўніцтва ў архітэктурна-будаўнічай справе. … Савецкай архітэктуры павінна быць ўласціва прастата, строгасць формаў і эканамічнасць рашэнняў»).

Ідэялагічнае і навуковае абгрунтаванне новага курсу зводзілася к наступным пунктам:

Паваротнай кропкай сталі пастановы «Аб мерах па далейшай індустрыялізацыі, паляпшэнню якасці і зніжэння кошту будаўніцтва» 1956 і «Аб развіцці жыллёвага будаўніцтва ў СССР» 1957 года. Заданне партыі будаўнікам складалася ў тым, штоб разпрацаваць к восені 1956 года праекты, якія б дазволілі рэзка патанніць будаўніцтва жылля і зрабіць яго даступным для працоўных. Так з’явіліся знакамітыя «хрушчоўкі». Мэта праекта была ў тым, каб у 1980 годзе кожная савецкая сям’я сустрэла камунізм у асобнай кватэры.

Аднак, к сярэдзіне 1980-х гадоў асобныя кватэры мелі толькі 85 % сем’яў: у 1986 годзе Міхаіл Гарбачоў адсунуў тэрміны на 15 гадоў, высунуўшы лозунг «Кожнай савецкай сям’е — асобную кватэру к 2000 году»

У 1959 годзе XXI з’езд адзначыў існаванне жыллёвай праблемы і назваў развіццё жыллёвага будаўніцтва «адной з найважнейшых задач». Прадугладжвалася, што ў 1959—1965 гг. будзе здано ў 2,3 разы больш кватэр, чым у мінулай сямігодке. Прычым упор рабіўся на асобныя, а не камунальныя кватэры.[3] Прататыпам для першых «хрушчовак» сталі блокавыя будынкі ням.: Plattenbau, якія будаваліся ў Берліне і Дрэздэне з 1920-x гадоў. Будаўніцтва «хрушчовак» працягвалася з 1959 па 1985 год.

У 1956—1965 годы ў СССР было пабудавана больш за 13 тысяч жылых дамоў, і амаль што ўсе — пяціпавярховікі. Гэта дазволіла кожны год уводзіць 110 млн квадратных метраў жылля. Была створана адпаведная вытворчая база і інфраструктура: домабудаўнічыя камбінаты, заводы ЖБВ і г. д. Першыя домабудаўнічыя камбінаты былі створаны ў 1959 годзе ў сістэме Глаўленінградбуда, ў 1962 годзе арганізаваны ў Маскве і ў іншых гарадах. У прыватнасці, за перыяд 1966—1970 гадоў у Ленінградзе 942 тысячы чалавек атрымалі жылую плошчу, прычым 809 тысяч усялілася ў новыя дамы і 133 тысяч атрымалі плошчу ў старых дамах. з 1960 года вядзецца будаўніцтва жылых 9-паверховых панэльных дамоў, з 1963 года — 12-паверховых.

Іншыя краіны

У Францыі для выставы «Восеньскі Салон» 1922 года Эдуард Ле Карбюзье і П’ер Жаннере прадставілі праект «Сучасны горад на 3 млн жыхароў», у якім прапаноўваўся новы позірк на горад будучыні. Пасля гэты праект быў ператвораны ў «План Вуазэн» (1925) — развітая прапанова па радыкальным аднаўленні Парыжу. Планам Вуазэн прадугледжвалася будаўніцтва новага дзелавога цэнтра Парыжа на цалкам расчышчанай тэрыторыі. Для гэтага меркавалася зруйнаваць 240 гектараў старой забудовы. Васемнаццаць аднолькавых хмарачосаў-офісаў у 50 паверхаў па плану месціліся вольна, на дастатковай адлегласці адзін да аднаго. Плошча, якую меркавалася забудаваць, складала пры гэтым усяго 5 %, а астатнія 95 % тэрыторыі адводзіліся пад магістралі, паркі і пешаходныя зоны. «План Вуазэн» шырока абмяркоўваўся ва французскай прэсе і стаў свайго роду сенсацыяй. У 1924 годзе па замове прамыслоўца Анрі Фружэ ў мястэчку Песак пад Бардо быў збудаваны па праекце Карбюзье гарадок «Сучасныя дамы Фружэ» (Quartiers Modernes Frugès(фр.) [[|бел.]]). Гэты гарадок, які складаўся з 50 двух-трохпавярховых жылых дамоў, был адным з першых досведаў будаўніцтва дамоў серыямі (у Францыі). Тут ужытыя чатыры тыпа будынкаў, якія адрозніваліся па канфігурацыі і планіроўцы — істужачныя дамы, блакаваныя і асобна стаячыя. У гэтым праекце Карбюзье спрабаваў знайсці формулу сучаснага дома па даступным кошце — прастых формаў, нескладанага ў будаўніцтве і які мае пры гэтым сучасны узровень камфорту.

Тэхналогія

Кампаненты панэльнага дому, якія ўяўляюць з сабе буйныя жалезабетонавыя пліты, якія вырабляюць на заводах. У заводскіх умовах ЖБВ вырабляюцца па існуючым стандартам, па гэтаму меркуецца, што іхняя якасць павінна адрозневацца ў станоўчы бок ад вырабаў, якія вырабляюць прама на будпляцоўцы. Але ў рэальнасці, на некаторых заводах належная тэхналогія не выконваецца. Будаўніцтва панэльнага дома нагадвае зборку дзіцячага канструктарскага набору. На будпляцоўку дастаўляюць ужо гатовыя дэталі збудаванні, якія будаўнікам застаецца толькі змантаваць. У выніку гэтага прадукцыйнасць працы на такой пабудове вельмі высокая. Плошча будпляцоўкі значна меней той, якая неабходна пры будаўніцтве цагланага дома. Такія працяглыя і працаёмкія працэсы, як ўстаноўка арматуры або бетанаванне, якія характэрныя для маналітнага домабудавання, цалкам выключаны. Як раз у гэтым спецыялісты бачаць галоўную перавагу панэльнага домабудаўніцтва перад іншымі тыпамі будаўніцтва. Недахопамі жа дадзенага виду з’яўляецца неякасная зборка канструкцыі. Хворым месцам з’яўляюцца міжпанэльныя швы, праз каторыя, пры няправільным выкананні, пранікае вецер і вада. Таксама для панэльных дамоў характэрна дрэнная гукаізаляцыя, у адрозненні ад дамоў з драўлянымі перакрыццямі і некаторых відаў маналітных дамоў.

Спіс тыпавых праектаў, распаўсюджаных у Беларусі[4]

Дамы серыі М-464 у г.Мінску
Дамы серыі М-464БК у г.Мінску
На будаўнічай пляцоўцы панэльнага дома

Панэлі жылых дамоў для сацкультбыта

У 1955—1958 гг групай архтэктараў пад кіраўніцтвам Валяр’яна Кірхаглані майстэрні № 10 Ленпраекта (цяпер ЛенНДІпраект) распрацаваны праекты тыпавых дзіцячых садоў з выкарыстаннем стандартнай прадукцыі ДБК. Распрацоўка тыпавых праектаў каркасна-панэльных дзіцячых садоў вялася з 1964 года. Праект дзіцячага саду серыя 1-335А-211 - ўжываў панэлі, якія выпускаюцца для ўзвядзення жылых дамоў серый 1-335А. Існавала дзве мадыфікацыі — аднапавярховы будынак на 140 і двухпавярховы будынак на 280 дзяцей. Праекты майстэрні № 4 — серыя 2С-04 — былі распрацаваны намаганнямі архітэктараў В. Бярозкінай і В. Масловым аналагічна на 140 і 280 дзяцей. Праекты гэтых майстэрняў апынуліся падобнымі, бо ўсе дзіцячыя сады ў плане былі Н-вобразныя. Гэтыя тыпы дзіцячых садоў выкарыстоўваліся пры будаўніцтве ленінградскіх жылых кварталаў у 1970-я гады. Масавае будаўніцтва дзіцячыя садоў у Ленінградзе з пачатку васмідзясятых гадоў вялося па тыпавому праекту 212-2-3ЛГ, які распрацаваў архітэктар М. Садоўскі.

Элементы панэльных будынкаў

Гл. таксама

Спасылкі

  1. Праспект Будзёнага, 43.
  2. Хоць для вельмі многіх і комната ў камуналках у першыя годы савецкага ўлада была паляпшэннем жыллёвых умоў, якая дазволіла ім пераселіцца з вуглоў ды падвалаў.
  3. Нарышкін Б.В. КПСС у рэвалюцыях і рашеннях з’ездаў, канферэнцый і пленумаў ЦК; Том 9 Выданне 9. Архівавана 3 снежня 2017.
  4. Суполка “Сучасная тыпавая архітэктура”.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Будаўнічыя тэхналогіі
Катэгорыя·Гісторыя архітэктуры