wd wp Пошук:

Вячаслаў Міхайлавіч Чарнатаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарнатаў. Вячаслаў Міхайлавіч Чарна́таў (нар. 11 жніўня 1939, с. Дуйка, Ніжнеамурскі раён, Хабараўскі край, РСФСР, СССР — 3 лістапада 2016) — беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1998), дацэнт (1990).

Біяграфія

У Беларусі з 1947 года. У 19581961 гадах служыў у Савецкай Арміі. Член КПСС з 1963 года. Скончыў у 1967 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 19671969 гадах працаваў у інстытуце «Белдзіпрагандаль». У 19691972 гадах вучыўся ў аспірантуры БПІ. У 19721974 гадах начальнік архітэктурнага падраздзялення Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры Беларусі, у 19741975 гадах кіраўнік групы праектнага інстытута «Мінскпраект», у 19751999 гадах галоўны архітэктар праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе. З 1981 года выкладаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, дацэнт кафедры «Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў».

Аб’яўленая на 18 сакавіка 2016 г. абарона дысертацыі на сушуканне навуковай ступені доктара мастацтвазнаўства была перанесена на нявызначаны тэрмін. Памёр 3 лістапада 2016 года.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года.

Пражываў у Мінску па пр. Пушкіна, 44.

Творчасць

Асноўныя работы: гандлёвы цэнтр (1971, 1-я чарга) і адміністрацыйны 3-х павярховы будынак фірмы «МАВ» (2002, з В. Малышюным) у г. Дзяржынск, рэстаран «Бярэзіна» ў г. Барысаў Мінскай вобласці (1975, з У. Сарочкіным), будынак навучальнага корпуса Інстытута ўпраўлення і прадпрымальніцтва па вул. Славінскага ў Мінску (2001); у аўтарскім калектыве — праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Магілёва (1974), рэстаўрацыя помніка архітэктуры канца XIX ст. (бібліятэка імя Карскага) у Гродне (1975), ахоўная зона і зона рэгулявання архітэктурнага помніка пачатку 20 ст. ў в. Лясная Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці (1974), серыя аднакватэрных жылых дамоў з выкарыстаннем базы Слуцкага будкамбіната (1983), дом культуры і памятны бюст В. І. Чапаеву ў в. Аброва Івацэвіцкага раёна (1985), забудова з адна-, двухкватэрных жылых дамоў (у індустрыяльным выкананні) у в. Крупіца Мінскага раёна (1981), Дом культуры ў в. Замасточча Мінскага раёна (1988), аўтарская серыя 210 індустрыяльных дамоў для будаўніцтва ў малых гарадах і сельскай мясцовасці (1976—1988), тыпавыя праекты 5-павярховых жылых дамоў, інтэрнаты, блок-секцый для будаўніцтва ў Ніжнявартаўскім раёне Цюменскай вобласці (1986); серыя тыпавых праектаў жылых, інтэрнатаў, спальных карпусоў для школ-інтэрнатаў у індустрыяльных вырабах серыі 210 і грамадскіх будынкаў для малых гарадоў і сельскай мясцовасці (19751988); навучальны корпус прыватнага Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва па вул. Славінскага ў Мінску (1990—2012).

Навуковая дзейнасць

Даследваў беларускую архітэктуру 2-й пал. XIXXX стст. Аўтар больш як 110 навуковых прац па пытаннях гісторыі нацыянальнай архітэктуры, у т.л. кнігі «Сынам Айчыны» (1980), «Георгій Заборскі» (1998), «Абрам Духан» (2002; у суаўтарстве з В. Аладавым), «Станіслаў Шабунеўскі» (2005), «Уладзімір Кароль» (2007); брашур «Помнікі воінскай славы на беларускай зямлі XIX — пачатку XX стст.» (1976), «Помнікі ваеннай гісторыі і баявой славы» (1989); серыі артыкулаў у часопісе «Архітэктура і будаўніцтва» пад рубрыкай «Майстра каменнага летапісу» (1999—2013). Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 3, 1989), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 19841988), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць» (1990). Аўтар-складальнік бібліяграфічнага даведніка «Архітэктары Савецкай Беларусі» (1991, у сааўтарстве).

Узнагароды

Узнагароджаны сярэбраным (1967) і бронзавым (1985) медалямі ВДНГ СССР, медалём Беларускага саюза архітэктараў «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (1999), дыпломам XIV Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў 2008—2009 гг. (2009) і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хабараўскім краі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі