wd wp Пошук:

Святлана Калінкіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калінкіна. Святлана Калінкіна (нар. 12 верасня 1970, Мінск)  — беларуская журналістка, намесніца старшыні Беларуская асацыяцыя журналістаў. Лаўрэатка прэміі «Маладая прэса Усходняй Еўропы» фонду газеты «Die Zeit»[1], вядоўца праграмы «Размова дня» на тэлеканале Белсат.

Біяграфія

Нарадзілася 12 верасня 1970 года ў Мінску, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «журналістыка».

З 1992 года працавала карэспандэнтам, а пасля — палітычным аглядальнікам у Беларускім тэлеграфным агенцтве. Пасля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах перайшла на працу ў недзяржаўны выдавецкі холдынг «Белорусская деловая газета» на пасаду першага намесніка галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Имя». З 1996 года — першы намеснік галоўнага рэдактара «Беларускай дзелавой газеты». У 1996 годзе паводле вынікаў апытання, праведзенага прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, была названа найлепшым эканамічным аглядальнікам краіны.

З 2002 года — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газеты», галоўны рэдактар дадатку «БДГ. Для службовага карыстання». З 2003 года — шэф-рэдактар газеты «Народная Воля». Разам з Паўлам Шараметам напісала кнігу «Выпадковы прэзідэнт»[2] (2003). У 2004 годзе стала лаўрэаткаю Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы(англ.) бел. ад Камітэта абароны журналістаў.

У 2015 годзе газета «Народная Воля» атрымала парярэджанне ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за калонку Святланы Калінкінай «На ланцуг», якая з’явілася ў выданні ў кастрычніку таго года. У матэрыяле журналістка папярэджвала пра фактычную немагчымасць выхаду Беларусі з Еўразійскага эканамічнага саюза ў выпадку калі будзе падпісаная дамова аб ратыфікацыі ЕАЭС[3].

З 2016 года — працуе на незалежным тэлеканале Белсат[4], вядоўца праграмы «Размова дня».

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/24853605.html
  2. «Случайный президент»
  3. https://novychas.by/hramadstva/sud_pakinuu_u_silie_papiaredza
  4. https://baj.by/be/content/svyatlana-kalinkina-zvolnilasya-z-narodnay-voli

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белсата
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелТА
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Цэнзура ў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе