wd wp Пошук:

Прастрэл шыракалісты

Прастрэл шыракалісты, Сон раскрыты[3][4], Сон-трава, Сон звычайны[5] (Anemone patens, Pulsatilla patens ці Pulsatilla latifolia[6]) — від кветкавых раслін з роду Кураслеп, сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Паводле The Plant List на 2013 год, від адносіцца да роду кураслеп, адпаведна мае назву: Anemone patens L.[7].

Назва

Сон раскрыты, друмель[8], сон, сон-трава, сончык[9][10][3], булдоўнік, казінае масла, курчаннік, пралеска, саксоннік[11].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
2 — Pulsatilla patens

Расліна 7-15 см вышынёй. Карэнішча магутнае, вертыкальнае, цёмна-карычневае, шматгаловае.

Каранёвае лісце на доўгіх, не густа валасістых хвосціках, у абрысе круглява-сэрцападобныя, дланепадобна-трохрассечаныя з ромбавымі глыбока-двух-трохраздзельнымі сегментамі і з клінаватымі, дзвюх-чатырохнадрэзанымі ці зубчастымі дзелькамі з вострымі, часта некалькі выгнутымі лопасцямі, у маладосці, асабліва ўнізе валасістымі, якія пазней робяцца голымі, з’яўляюцца пасля цвіцення і адміраюць восенню.

Сцеблы стромкія, апранутыя густымі, адтапыранымі, мяккімі валасінкамі.

Лісточкі пакрывала стромкія, падзеленыя на вузкалінейныя долі, моцна валасістыя. Кветканосы прамыя; кветкі стромкія, спачатку шыроказваночкавыя, пазней зоркава раскрытыя; калякветнік просты, шасцілісточкавы, з лісточкамі 3-4 см даўжынёй, вузка яйкападобна-завостранымі, простымі, сіне-фіялетавымі, звонку валасістымі; тычынкі шматлікія, у шмат разоў карацей лісточкаў калякветніка, жоўтыя, з іх вонкавыя ператвораныя ў стамінодзіі (нектарнікі); песцікаў шмат, з доўгім пухнатым слупком 3-5 см даўжынёй. Цвіце ў красавіку — маі. Формула кветкі:

P

6

A

G

{\displaystyle \ast P_{6};A_{\infty };G_{\infty }}

\{\displaystyle \ast P_\{6\}\;A_\{\infty \}\;G_\{\infty \}\}[12].

Плодзікі даўгаватыя, як і слупкі моцна валасістыя.

Злева направа: бутоны, квітнеючая расліна, кветка

Арэал

Паўночная Еўропа: Фінляндыя (поўдзень), Швецыя (усход); Цэнтральная Еўропа: Чэхія, Германія, Венгрыя, Польшча, Славакія; Паўднёвая Еўропа: Румынія; тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Еўрапейская частка Расіі, Украіна, Казахстан, Заходняя Сібір, Усходняя Сібір (поўдзень), Далёкі Усход; Азія: Кітай, Манголія; Паўночная Амерыка: Канада (захад Паўночна-Заходняй Тэрыторыі, Юкан, захад Антарыа, Альберта, Брытанская Калумбія, Манітоба, Саскачэван), ЗША (поўнач Ілінойса, Аёва, Мінесота, Небраска , Паўночная Дакота, Паўднёвая Дакота, Вісконсін, Каларада, Айдаха, Мантана, Вашынгтон, Ваёмінг, Нью-Мехіка, Тэхас, поўнач Юты[13].

Расце на дзярнова-падзолістай глебе ў хваёвых, хваёва-дубовых, хваёва-бярозавых лясах верасовага, бруснічнага, арляковага, імшыстага і травянога тыпаў, на верасовых пустках, баравінных схілах і ў хмызняках[14].

На Палессі і ў лесастэпе Украіны сустракаецца ў хваёвых і мяшаных лясах.

Хімічны склад

У свежай траве змяшчаецца протаанеманін, у сухой — біцыклічны лактан (анеманін), сапаніны[14].

Прымяненне

Вельмі дэкаратыўная расліна як пры цвіценні, так і ў пладах. Культывуецца ў кветніках (разам з іншымі відамі прастрэлу). Расліна мае лекавыя і фарбавальныя ўласцівасці.

Прэпараты расліны ўжываюць як заспакаяльны і снатворны сродак[14].

У народнай медыцыне сон-трава ўжываецца ад многіх хвароб. Водны экстракт травы прастрэлу аказвае моцнае бактэрыцыднае і фунгіцыднае дзеянне і выкарыстоўваецца вонкава для найхуткага гаення ран і пры грыбковых захворваннях скуры. Адвар травы п’юць у малых дозах пры кашлю і жаночых захворваннях. Настойка травы на гарэлцы ўжываецца ў якасці расцірання пры рэўматызме. Свежую траву вараць у рускай печцы без вады і сокам, які выдзяляецца, лечаць апёкі[14].

Сінонімы

Ахова

Занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі[15], Казахстана, Латвіі, Літвы, Украіны(укр.) бел., Эстоніі, вялікага ліку суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, шэрагу абласцей Украіны[16][17].

Ва Украіне ахоўваюць у прыродным запаведніку(руск.) бел. «Медаборы(руск.) бел.», Нацыянальных прыродных парках «Падольскія Тоўтры(руск.) бел.», «Дзяснянска-Старагуцкім(руск.) бел.», рэгіянальных ландшафтных парках(руск.) бел. «Міжрэчанскім(руск.) бел.», «Днястроўскі каньён», шматлікіх заказніках і помніках прыроды.

Колькасць памяншаецца з прычыны чалавечай дзейнасці (узворванне стэпаў, терасаванне схілаў, выпас жывёлы, зрыванне на букеты і г. д.).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Pulsatilla potens
  4. Сон раскрыты
  5. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Pulsatilla patens
  6. Прострел раскрытый (сон-трава) — Сон расчынены — Pulsatilla patens Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  7. 1 2 Anemone patens L.(нявызн.). The Plant List. Праверана 17 мая 2014.
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  9. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  10. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  11. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  12. Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я. П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с.
  13. Паводле дадзеных GRIN. Гл. раздзел «Спасылкі»
  14. 1 2 3 4 Белов Н. В. Календула, алтей, чистотел и другие народные лекарственные растения в большой энциклопедии траволечения. — М., Мн.: АСТ, Харвест, 2005. — С. 226—227. — 464 с. — ISBN 5-17-031-498-1.
  15. В Красную книгу Беларуси внесено 19 новых видов дикорастущих растений Архівавана 12 студзеня 2012. (руск.)
  16. Прастрэл шыракалісты: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)   (Праверана 3 жніўня 2014)
  17. Червона книга Донецької області: Рослинний світ Архівавана 25 верасня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кураслеп
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных