wd wp Пошук:

Заказнік

Заказнік — прыродаахоўны аб’ект, абвешчаны ў мэтах захавання і аднаўлення (узнаўлення) каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў[1]. У адрозненне ад запаведнікаў можа быць сталым або часовым; у заказніках магчыма частковае ўзяцце пад ахову жывёл, раслін і іншых прыродных рэсурсаў.

Класіфікацыя

У залежнасці ад характару, мэты арганізацыі і неабходнасці рэжыму аховы заказніка падпадзяляюць на:

Дзейнасць на тэрыторыі заказнікаў

На тэрыторыі заказнікаў абмежаваная або забароненая дзейнасць, якая супярэчыць мэтам і задачам, прадугледжаных палажэннем пра іх. Гаспадарчая, навуковая і іншая дзейнасць, якая не супярэчыць мэтам і задачам заказнікаў, праводзяць з захаваннем агульных патрабаванняў да аховы навакольнага прыроднага асяроддзя.

Уладальнікі або карыстальнікі зямельных участкаў, водных і іншых прыродных аб’ектаў, абвешчаных заказнікамі, абавязваюцца забяспечыць рэжым іх аховы і захавання.

Зноскі

  1. https://gosinspekciya.gov.by/actual/rybolovstvo-i-rybolovnoe-khozyaystvo/354/

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ахова прыроды
Катэгорыя·Экалагічная тэрміналогія
Катэгорыя·Заказнікі