wd wp Пошук:

Порт-Блэр

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Блэр.

Порт-Блэр (англ.: Port Blair вымаўленне (i) хіндзі: पोर्ट ब्लेयर) — горад на востраве Паўднёвы Андаман, сталіца і найбуйнейшы населены пункт саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы.

Клімат

Клімат у горадзе трапічны, вільготны, з адносна сухім сезонам у студзенікрасавіку. У год выпадае 3100—3150 мм, сярэднямесячная тэмпература ад +25,5°С да +28,0 °C (сярэднегадавая — +26,4 °C).

Гісторыя

У 1789 годзе ўлады Бенгаліі заснавалі выпраўленчую калонію на востраве Чэтэм у паўднёва-ўсходнім заліве Вялікага Андамана, названую Порт-Блэр, у гонар лейтэнанта Арчыбальда Блэра, брытанскага марскога афіцэра з Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. Праз два гады калонію перанеслі на паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа Вялікага Андамана і пераназвалі ў Порт-Корнуаліс, у гонар адмірала Уільяма Корнуаліса. У калоніі было шмат захворванняў і высокая смяротнасць, таму ўлады закрылі калонію ў маі 1796 года.

У 1940-х гг у Порт-Блэры размяшчалася штаб-кватэра Індыйскай нацыянальнай арміі пад кіраўніцтвам Субхаса Чандры Боса, з 1943 па 1945 гады тэрыторыя была акупавана Японіяй.

Горад пацярпеў ад цунамі, выкліканага снежаньскім землетрасеннем 2004 года, аднак у дастатковай ступені захаваўся і выкарыстоўваўся як база для аказання дапамогі пацярпелым на архіпелагу.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2011 года, у Порт-Блэры пражывала 100 608 чалавек.[2]

Эканоміка

У наш час у горадзе развіта суднабудаванне і рыбалоўства, працуе лесаперапрацоўчы завод. Порт-Блэр вядомы таксама саматужнымі вырабамі з розных матэрыялаў (дрэва, скура, металы).[3]

Турызм

Порт-Блэр папулярны сярод турыстаў, побач з горадам размешчаны беласнежныя пляжы, у горадзе знаходзяцца буйны дайвінгавы цэнтр, а таксама антрапалагічны, лясны і марскі музеі.[4] Будынак былой турмы выкарыстоўваецца як турыстычны атракцыён.

Зноскі

  1. Port Blair, Andaman and Nicobar Islands, India Праверана 13 ліпеня 2018.
  2. Census of India 2011: Provisional Population Totals. Cities having population 1 lakh and above.
  3. Даныя з ВСЭ
  4. Курорты Андаманскіх і Нікабарскіх астравоў
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1858 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Андаманскія і Нікабарскія астравы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Індыі