wd wp Пошук:

Андаманскія і Нікабарскія астравы

Андаманскія і Нікабарскія астравы (англ.: Andaman and_Nicobar Islands), група астравоў у Індыйскім акіяне і саюзная тэрыторыя Індыі. Плошча — каля 8 тыс. км². Насельніцтва — 356 тыс. чалавек (2001). Адміністрацыйны цэнтр — Порт-Блэр.

Геаграфія

Тэрыторыя знаходзіцца ў Індыйскім акіяне і геаграфічна адносіцца да Паўднёвай Азіі, размяшчаецца непадалёку ад інданезійскай правінцыі Ачэх (паўночная Суматра), ад якой аддзеленая Андаманскім морам. Складаецца з дзвюх груп астравоў: паўночнай — Андаманскія астравы і паўднёвай — Нікабарскія астравы. З захаду абмываецца Бенгальскім залівам. Тэрыторыю складаюць 572 астравы, з якіх 38 населеныя пастаянна.

Эканоміка

ВУП саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы - 350 млн. дол. ЗША (2004). Аснова эканомікі - сельская гаспадарка і рыбалоўства (апошняе мае экспартнае значэнне).

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва тэрыторыі з 1951 па 2001 вырасла больш як у дзесяць разоў: з 31.000 да 356.000. Асноўныя мовы насельніцтва рэгіёна — бенгальская (25,9%), хіндзі (18,5%), урду (14,2%), а таксама тамільская, нікабарская, тэлугу, малаялам і англійская.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Андаманскія і Нікабарскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Індыі