wd wp Пошук:

Землетрасенне ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе

Падводнае землетрасенне ў Індыйскім акіяне, адбытае 26 снежня 2004 года ў 00:58:53 UTC (07:58:53 па мясцовым часе), выклікала цунамі, якое было прызнана самым смяротным стыхійным бедствам у сучаснай гісторыі. Магнітуда землетрасення склала, па розных ацэнках, ад 9,1 да 9,3. Гэта другое ці трэцяе па сіле землетрасенне за ўсю гісторыю назірання.

Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў Індыйскім акіяне, на поўнач ад вострава Сімёўлуэ, размешчанага каля паўночна-заходняга берага вострава Суматры (Інданезія). Цунамі дасягнула берагоў Інданезіі, Шры-Ланкі, поўдня Індыі, Тайланда і іншых краін. Вышыня хваль перавышала 15 метраў. Цунамі прывяло да велізарных разбурэнняў і велізарнай колькасці загінулых людзей, нават у Порт-Элізабет, у ПАР, у 6900 км ад эпіцэнтра.

Загінула, па розных ацэнках, ад 225 тысяч да 300 тысяч чалавек. Па даных Геалагічнай службы ЗША (USGS), колькасць загінулых — 227 898[1]. Праўдзівая колькасць загінулых наўрадці калі-небудзь стане вядомы, бо мноства людзей было знесена вадой у мора.

Зноскі

  1. Most Destructive Known Earthquakes on Record in the World Архівавана 1 верасня 2009. (англ.)

Спасылкі

Навіны і рэпартажы

Зводкі навін:

Навуковыя паведамленні:

Грамадскія навукі. Паведамленні і каментары:

Фатаграфіі і відэа

Фатаграфіі:

Відэа:

Дадатковыя матэрыялы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Падзеі 26 снежня
Катэгорыя·Снежань 2004 года
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Землетрасенні
Катэгорыя·Цунамі
Катэгорыя·Геалогія Індыйскага акіяна