wd wp Пошук:

Нарвежская акадэмія навук

Нарвежская акадэмія навук (нарв. Det Norske Videnskaps-Akademi, DNVA) — галоўная навуковая арганізацыя Нарвегіі. Заснавана ў 1857 годзе ў Осла як Videnskabsselskabet i Christiania. Галоўная мэта акадэміі — садзейнічанне развіццю навукі ў Нарвегіі і рэпрэзентацыя нарвежскай навукі за мяжой. Акадэмія таксама прысуджае прэстыжную прэмію Абеля (матэматыка) і прэмію Каўлі (астрафізіка, нанатэхналогіі).

Нарвежская акадэмія навук мае 487 месцаў для нарвежскіх членаў і 408 месцаў для замежных членаў, што разам складае 895 членаў акадэміі.

Акадэмія складаецца з двух аддзелаў: прыродазнаўчага і гісторыка-філасофскага. Прэзідэнтам акадэміі з’яўляецца прафесар Кірсці Стром Бул (Kirsti Strøm Bull).

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Навука Нарвегіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Акадэміі навук
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Осла