wd wp Пошук:

Матывацыя

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Матыў. Матывацыя (лац.: moveo — рухаю) — заахвочванне асобы да жвавай дзейнасці дзеля задаваленнення патрэбы ў даброце і спрыяльных абставінах жыцця. Спалучае ўнутраныя і знешнія ўмовы, што выклікаюць накіраванасць дзеяння на азначаны прадмет. Ёсць асабіста значным пабуджэннем, што адпавядае глыбіннай патрэбе асобы. Развіваецца праз пераўтварэнне і ўзмацненне прадметнай дзейнасці. Чыннікам выступае вытворчасць даброты. Увасабляе прадметную зацікаўленасць, ідэал і каштоўнасць. Залежыць ад валявых якасцей, выхавання, каштоўнаснай скіраванасці і будовы маральнай свядомасці асобы. Выяўляе светапоглядныя ўстаноўкі і правілы дзейнасці чалавека. З’яўляецца асноўным прадметам вывучэння ў псіхалогіі асобы[1].

Віды

Зноскі

  1. 1 2 Ігар Катляроў. Матыў // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 210. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кіраванне персаналам
Катэгорыя·Псіхалогія асобы
Катэгорыя·Тэорыя дзейнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Псіхалагічныя паняцці