wd wp Пошук:

Карэльская мова

Карэльская мова (саманазва: karjalan kieli) — фіна-вугорская мова, родная мова карэлаў.

Карэльская мова з’яўляецца адной з найстаражытнейшых моў Еўропы. Першы запіс на ёй быў знойдзены ў Ноўгарадзе і адносіцца да пачатку XIII ст. Падзяляецца на 4 буйныя дыялекты.

Выкарыстанне пісьмовай мовы дастаткова абмежавана, паколькі яна не мае ясна акрэсленага афіцыйнага статусу ні ў Карэліі (Расія), ні ў Фінляндыі. Аднак у Карэліі маюцца школы, дзе вядзецца вывучэнне карэльскай мовы, друкуюцца артыкулы ў сродках масавай інфармацыі, а ў Фінляндыі можа выкарыстоўвацца ў перапісцы з органамі ўлады ў месцах, дзе маецца шчыльнае карэльскае насельніцтва. Пісьменнікі-карэлы звычайна пішуць на фінскай і рускай мовах.

У нашы дні найчасцей карыстаюцца пісьмовасцю на аснове лацінкі, хаця неаднаразова складалася граматыка і на аснове кірыліцы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Расіі
Катэгорыя·Культура Карэліі
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Карэльская мова
Катэгорыя·Мовы Фінляндыі
Катэгорыя·Фіна-волжскія мовы
Катэгорыя·Карэлы