wd wp Пошук:

Вадзім Леанідавіч Сашурын

Вадзі́м Леані́давіч Сашу́рын (нар. 19 лютага 1970, Петразаводск) — беларускі біятланіст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (14 лютага 1996 года).

Біяграфія

Пачаў займацца біятлонам ў 1979 годзе. У Кубку свету па біятлоне дэбютаваў у 1989 годзе. Неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў свету ў эстафеце. Чэмпіён свету па біятлоне (1996) у каманднай гонцы (разам з Пятром Івашка, Алегам Рыжанковым, Аляксандрам Паповым).

Завяршыў сваю кар’еру ў вялікім спорце ў 2006 годзе, перайшоўшы на пасаду трэнера лыжнай зборнай Беларусі. Старэйшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па біятлоне.

Дасягненні

Чэмпіянаты свету

Асабістае жыццё

Жонка — Яўгенія Куцэпалава, былая біятланістка зборнай Беларусі, дачкі Аляксандра (нар. 2003) і Марыя[1].

Зноскі

  1. «СХВАТКА ЗА МЕДАЛИ БУДЕТ ВОЛЧЬЕЙ» (Вадим Сашурин)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петразаводску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па біятлоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Біятланісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта