wd wp Пошук:

Панонія

Панонія ў складзе Рымскай імперыі
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. [Панонія](/Панонія "Панонія").
Гісторыя Харватыі

Дагістарычная Харватыя
Белая Харватыя


Правінцыя Панонія
(Рымская імперыя)
Правінцыя Далмацыя
(Рымская імперыя)


Прыморская Харватыя
Панонская Харватыя
Чырвоная Харватыя


Істрыйская марка
Каралеўства Харватыя
Харватыя ўва уніі з Венгрыяй
Поліцкая рэспубліка
Харвацкая ваенная мяжа
Дуброўніцкая рэспубліка


Ілірыйскія правінцыі
(Першая французская імперыя)
Каралеўства Ілірыя
(Аўстрыйская імперыя)
Аўстрыйскае прымор’е
(Цыслейтанія)


Каралеўства Далмацыя
(Аўстрыйская імперыя => Цыслейтанія)


Каралеўства Харватыя // Каралеўства Славонія
(Аўстрыйская імперыя)
Харвацка-венгерская дамова
Каралеўства Харватыя і Славонія
(Каралеўства Венгрыя)


Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў
Харвацкая банавіна
(Каралеўства Югаславія)
Незалежная дзяржава Харватыя
Федэральная Дзяржава Харватыя
(Федэратыўная Дэмакратычная Югаславія)
Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя
(СФР Югаславія)
Харвацкая вясна
✯ Вайна за незалежнасць
Рэспубліка Харватыя

Пано́нія (лац.: Pannonia; Юліус Покарны выводзіць назву Pannonia з ілірыйскай мовы, якая выкарыстоўвае прота­інда­еўрапейскі корань *pen — вільгаць, вада, волкасць) — рэгіён у цэнтральнай Еўропе, рымская правінцыя.

Гісторыя

Першапачаткова, Панонія — вобласць пасялення ілірамоўных плямёнаў (гава-галіградская культура): панонцаў, брэўкаў, карнаў, дарданійцаў і кельцкіх плямёнаў, у прыватнасці, скардзіскаў, якія прыйшлі сюды ў IV—III стст. да н.э.

З пачатку I стагоддзя (910 гады) — рымская правінцыя, якая займала тэрыторыі сучасных заходняй Венгрыі, усходняй Аўстрыі, усходняй Харватыі і, часткова, Славеніі і Сербіі. Галоўнымі гарадамі правінцыйнай адміністрацыі былі Аквінк, Карнунт, Сірмій, Мурса і Петовій. Кельты, якія пражывалі ў правінцыі, жылі ў асобных паселішчах (civitates).

Панонія да падзелу
Панонія пасля падзелу

У 108 годзе Траян падзяліў Панонію на Верхнюю (Superior), з цэнтрам у Карнунце, і Ніжнюю (Inferior), з цэнтрам у Аквінку. Першая стала кіравацца консульскім легатам, другая — прэтарскім, а пачынаючы з Марка Аўрэлія — таксама консульскім. Першым пракуратарам Ніжняй Паноніі стаў Адрыян.

У 166 годзе ў Панонію ўварваліся лангабарды і обіі.

У 213 годзе вобласць вакол Брыгецыяна была ўключана ў Верхнюю Панонію. Адміністрацыйная рэформа Дыяклетыяна падзяліла Панонію на чатыры часткі, з галоўнымі гарадамі: Карнунт, Аквінк і Брыгецыян, Савія і Сіскія, Сірмій і Мурса.

B 214215 гадах Панонія перажыла ўварванне квадаў, у 254 і 259260 гадах — таксама маркаманаў і языгаў.

Нарэшце ў 396 годзе Рым быў вымушаны падаць маркаманам, квадам і вандалам, а таксама меркавана свевам, якія аселі ў Паноніі, статус федэратаў (foederati).

Мір 482 года замацаваў Панонію за остготамі[1].

Акрамя горных раёнаў, тэрыторыя Паноніі была малаўрадлівай, асабліва пасля таго, як пры Пробе і Галіене былі высечаны лясы — да гэтага часу драўніна тут складала адзін з галоўных артыкулаў экспарту. Сярод сельскагаспадарчых культур пераважалі авёс і ячмень, з якога жыхары варылі піва, якое звалася sabaea. Вінаграднікі і аліўкавыя дрэвы культываваліся ў невялікіх маштабах. Пэўную ролю, апроч Норыка, адыгрывалі жалезныя і сярэбраныя капальні. Панонія была таксама вядомая за пароду ганчакоў, якая разводзілася тут для паляваля на дзіка і зубра.

У IV стагоддзі Панонія стала ўсё часцей падвяргацца набегам варвараў, і Аквінк пачаў прыходзіць у заняпад. Праз Стагоддзе рымскія абарончыя межы былі прарваны гунамі. У VI стагоддзі Панонію захапілі лангабарды.

У IX стагоддзі тут існавала славянскае Блатэнскае княства. З 1018 па 1180 гады аб’яднаная Панонія ўваходзіла ў склад Візантыі.

Гарады правінцыі

Рымскія пракуратары Паноніі

У Паноніі нарадзіліся многія імператары позняй імперыі — Дэцый Траян, Герэній Этруск, Гастыліян, Аўрэліян, Проб, Канстанцый II, Іавіян, Валентыніян I, Валентыніян II, Валент і Грацыян.

Зноскі

  1. Войны древнего Рима: Расцвет и закат Римской империи (Шустов В. Е.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рымская Сербія
Катэгорыя·Правінцыі Рымскай імперыі
Катэгорыя·Перадгісторыя Венгрыі