wd wp Пошук:

Сірмій

Карта Рымскай Паноніі
Ілірыйская прэфектура з цэнтрам у Сірміі.

Сі́рмій (Sirmium) — горад у Рымскай Паноніі, які служыў рэзідэнцыяй імператара Галерыя ў перыяд тэтрархіі. Яго значэнне ў эпоху позняй антычнасці было такім вялікім, што Аміян Марцэлін назваў яго «славутай маці гарадоў». Сучасны горад на яго месцы — Срэмска Мітравіца. Ад Сірмія паходзіць назва гістарычнай вобласці Срэм.

Да прыходу рымлян у I ст. да н.э. на месцы Сірмія было ілірыйскае паселішча. У эпоху прынцыпату горад служыў плацдармам для ваенных вылазак супраць дакаў і германцаў; шмат часу тут праводзіў Марк Аўрэлій. Выхадцамі горада былі імператары Герэній Этруск, Гастыліян, Дэцый, Клаўдзій II, Квінтыл, Аўрэліян, Проб, Максіміян, Канстанцый II і Грацыян.

У 375 імператар Валентыніян перанёс у Сірмій сваю рэзідэнцыю[1]. Феадосій Вялікі быў абвешчаны імператарам у Сірміі. У IV—V стст. у горадзе прайшло пяць царкоўных сабораў; тут дзейнічалі Свв. Ірыней Сірмійскі і Анастасія Аковазбаўляльніца. Пасля падзення Рымскай імперыі ў Сірміі чаканілі манету каралі гепідаў. У 870 архіепіскапскую кафедру ў Сірміі ўзначаліў Мяфодзій Салунскі.

Зноскі

  1. Войны древнего Рима: Расцвет и закат Римской империи (Шустов В. Е.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Колішнія гарады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Катэгорыя·Рымская Сербія
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Сербіі