wd wp Пошук:

Адрыян

Адрыян — Публій Элій Адрыян (76138): рымскі імператар (117138). Сын Публія Элія Адрыяна і Даміцыі Паўлы. Быццам быў прыёмным сынам Траяна.

Імператарам Адрыяна абвясціла войска. Ён не толькі не пашыраў межаў Імперыі, але і адмовіўся ад некаторых з ненадзейных правінцый, і скіраваў намаганні на ўмацаванне ўнутранай стабільнасці дзяржавы і на павышэнне яе дабрабыту. У культуры і побыце вярнуўся да класічна-грэчаскіх ідэалаў, якія выцясняліся класічна-рымскімі з часоў Аўгуста. Шмат увагі ўдзяляў усходу імперыі, лічыўся касмапалітам і любцом элінізму[3]. Сам займаўся жывапісам і скульптурай.

Імкнуўся да таго, каб паўсюль лічыцца дабрадзеем, але, відаць, сваім касмапалітызмам і непапулярным эліналюбствам пахіснуў стабільнасць імперыі[4]. Пабудаваў у Афінах новы «горад Адрыяна», завершыў будаўніцтва храму Зеўса Алімпійскага, якое было прыпынена ў 4 ст. да н.э.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Любкер Ф. Hadrianus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 585–586.
  2. Union List of Artist Names — 2015. Праверана 21 мая 2021.
  3. І нават «паскудным грэкам» сярод сваіх радыкальных крытыкаў. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
  4. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Антанінаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Рымскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 10 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рымскай імперыі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 76 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 138 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных