Квінт Герэній Этруск Месій Дэцый (лац.: Quintus Herennius Etruscus Messius Decius), больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Герэній Этруск, — рымскі імператар, які кіраваў у 251 годзе.
Як і пра многіх імператараў перыяду крызісу III стагоддзя, большая частка захаванай інфармацыі пра Децыя Траяна і яго сыноў адносіцца да больш позняга часу і не заўсёды з’яўляецца надзейнай. Калі «Гісторыя Аўгустаў(руск.) бел.» некалі і змяшчала біяграфіі Дэцыяў, то зараз яны страчаны[1].
Квінт Герэній Этруск Месій Дэцый нарадзіўся ў Паноніі недзе паміж 220 і 230 годам[1]. Яго бацькам быў выхадзец з правінцыйнай арыстакратыі военачальнік Дэцый Траян, а маці — прадстаўніца старажытнага этрускага сенатарскага роду Герэнія Этрусцыла[2][3]. Таксама ў яго быў малодшы брат па імі Гастыліян[1]. У 249 годзе бацька Этруска быў абвешчаны імператарам, пасля чаго ён здабыў перамогу ў бітве над Філіпам I Арабам, які загінуў у баі[3].
Герэній Этруск быў ужо досыць сталым, каб праходзіць ваенную службу падчас кіравання свайго бацькі[4]. У 250 годзе ён атрымаў тытулы Цэзара і «Правадыра моладзі» (лац.: princeps iuventutis)[1]. Па ўсёй бачнасці, Герэній Этруск засланяў свайго малодшага брата. Да канца свайго кіравання Дэцый Траян павялічыў старэйшага сына да звання Аўгуста, якога Гастыліян так і не змог дамагчыся, пакуль яго бацька і брат былі жывыя[1]. Апроч таго, Герэній Этруск у 251 годзе займаў пасаду ардынарнага консула разам са сваім бацькам[5].
Наконт удзелу Герэнія Этруска ў пераследах хрысціян у час кіравання Дэцыя нічога пэўнага сказаць нельга[1].
Заклапочанасць з нагоды нестабільнасці на дунайскай мяжы знаходзілася ў цэнтры ўвагі падчас супольнага кіравання Деция і яго сыноў і даходзіла да такой ступені, што Дэцый неўзабаве пасля таго, як ён атрымаў уладу над Рымскай дзяржавай, адправіў Герэнія Этруска ў Ілірыю[6]. Пасля сур’ёзных уварванняў у Дакію і Мізію з боку карпаў(руск.) бел. і готаў, Дэцый Траян і Герэній Этруск узначалілі экспедыцыйныя сілы, якія яны павялі супраць гоцкага караля Кнівы(руск.) бел.. Варвары, нагружаныя здабычай пасля іх паспяховых кампаній, былі ўжо на шляху на радзіму, калі яны сустрэліся з рымлянамі ля Абрыта 1 ліпеня 251 года (непадалёк ад сучаснага балгарскага горада Разград)[1].
Книва здолеў завесці сваіх праціўнікаў у багністую мясцовасць, пасля чаго перавага стала на бок готаў. Кароль падзяліў свае войскі на некалькі тактычных груп, якія атачылі рымскае войска і амаль цалкам яго знішчылі. Герэній Этруск быў забіты стралой у пачатку бою (ці да яго). Калі легіянеры паспрабавалі суцешыць Дэцыя, ён «мужна сказаў ім, што страта аднаго салдата (то бок сына) здаецца яму малой шкодай»[7].
Такім чынам, Дэцый і Герэній Этруск сталі першымі рымскімі імператарамі, якія ппалі ад рукі вонкавага праціўніка ў бітве. Выжылыя салдаты абвясцілі імператарам палкаводца Трэбаніяна Гала. Гісторык Рональд Сайм(руск.) бел. параўноўваў згубу Этруска і яго бацькі з двума Дэцыямі эпохі Рэспублікі, «якія ў інтэрвале ў пакаленне абодва ахвяравалі сабой, каб забяспечыць перамогу для Рэспублікі»[8]. Паводле паведамлення Еўропія(руск.) бел., Этруск быў абагаўлёны[9], аднак довадаў у карысць дадзенага цверджання пакуль не выяўлена[10].