wd wp Пошук:

Септымій Север

Септымій Север — Луцый Септымій Север Пертынакс (146211): рымскі імператар (193211), сын Публія Септымія Геты і Фульвіі Піі.

Біяграфія

Быў абвешчаны імператарам панонскімі легіёнамі ў час смуты 193 года. Яго канкурэнты, Пясцэній Нігер і Альбін, неўзабаве былі забітыя. Септымій Север паходзіў з Паўночнай Афрыкі, з Лептыс Магны, і ўсё жыццё размаўляў на лаціне з афрыканскім акцэнтам. Ён паспрыяў росквіту Лептыс Магны ў час свайго праўлення, але не любіў Рыма, і дазволіў кіраваць горадам Плаўціну, з дачкой якога ажаніў свайго сына Каракалу. У 198 г. Септымій Север абвясціў Каракалу суправіцелем, а малодшага сына, Гету, цэзар. Паставіў сабе вялікую трыумфальную арку на рымскім форуме.

Быў жанаты з Юліяй Домнай, з роду сірыйскіх жрацоў. Сын - Луцый Публій Септымій Гета. Вядомыя выявы Септымія Севера разам з сям’ёй на медальёне, што захоўваецца ў Афінах, і на камеях[2].

Зноскі

  1. Fluß M. Severus 13 // Kategorie:RE:Band II A,2 — 1923.
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 146 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Севераў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лівіі
Катэгорыя·Памерлі 4 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Дынастыя Севераў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 145 годзе
Катэгорыя·Абагаўлёныя манархі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 211 годзе
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лацыа
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак