wd wp Пошук:

Казімір Чартарыйскі

Казімір Чартарыйскі (4 сакавіка 1674 — 31 жніўня 1741) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія

Паходзіў з роду Чартарыйскіх, сын Міхала Ежага, ваяводы сандамірскага, і яго трэцяй жонкі Яны Веранікі Алендскай.

Падчашы ВКЛ у 1699—1707 і 1709—1712, падскарбі вялікі ВКЛ у 1707—1709 (прызначаны Станіславам Ляшчынскім), падканцлер ВКЛ у 1712—1724, кашталян віленскі з 1724. Быў таксама старастам крамянецкім, веліжскім, усвяцкім.

У час бескаралеўя 1696—1697 прыхільнік французскага кандыдата на каралеўскі трон прынца Франсуа Луі дэ Канці. У 1706 перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага, потым супрацоўнічаў з Аўгустам II. Пасля яго смерці (1733) зноў прыхільнік кандыдатуры Станіслава Ляшчынскага на трон. Трапіў у палон да войск Аўгуста III, але пагадзіўся з новым каралём. У 1730-я гады арганізаваў магнацкую групоўку Чартарыйскіх і звязаных з імі іных родаў («фамілію»), якая разлічвала на дапамогу Расіі, каб умацаваць дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.

У 1730 адзначаны Ордэнам Белага Арла.

Сям’я

Ажаніўся ў 1693 годзе з Ізабелай Альжбэтай Морштын (26 жніўня 1671 — 24 лютага 1758, Варшава), дачкой Яна Анджэя Морштына і Кацярыны Гардон. Меў з ёй трох сыноў і дзвюх дачок:

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падканцлеры літоўскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1674 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1741 годзе
Катэгорыя·Падчашыі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Старосты крамянецкія
Катэгорыя·Падскарбіі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Чартарыйскія
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Род Чартарыйскіх
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Кашталяны віленскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Князі клэванскія
Катэгорыя·Старосты веліжскія
Катэгорыя·Старосты ўсвяцкія
Катэгорыя·Асобы